Аюб Ціціеў выйшаў на волю Відэа

2019 2019-06-21T11:22:01+0300 2019-06-21T16:42:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/oiub_titiev.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Грозным Аюб Ціціеў. Фота з сацсетак

Кіраўнік прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Грозным Аюб Ціціеў. Фота з сацсетак

Як паведамляе ПЦ "Мемарыял", 21 чэрвеня з калоніі-пасялення ў горадзе Аргун (Чачэнская рэспубліка) вызвалілі кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюба Ціціева.

Уступіла ў сілу рашэнне Шалінскага гарадскога суда, які 10 чэрвеня задаволіў хадайніцтва праваабаронцы аб умоўна-датэрміновым вызваленні.

Яго сустракалі родныя, сябры, аднавяскоўцы, калегі і журналісты.

titiev_na_svobode2.jpg
Аюба Ціціева сустракаюць каля калоніі-пасялення ў г. Аргун. Фота ПЦ "Мемарыял"

Пасля вызвалення Аюб Ціціеў распавёў журналістам, што ён не спыняў сваю праваабарончую дзейнасць і мае намер яе працягнуць, але ў бліжэйшы час плануе заняцца хатнімі справамі. Таксама ён адзначыў, што аддзяленне ПЦ "Мемарыял" у Чачні наўрад ці будзе функцыянаваць, па меншай меры ў бліжэйшай перспектыве.

Аюб Ціціеў. Фото: Дмитрий Пискунов.
Аюб Ціціеў. Фота: Дзмітрый Піскуноў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" вітае Аюба Ціціева на волі!

Усе навіны па справе Аюба Ціціева

9 студзеня 2018 года ў Чачэнскай рэспубліцы быў затрыманы праваабаронца Аюб Ціціеў. У яго машыну падкінулі наркотыкі, самога яго арыштавалі, а ў ліпені пачалося судовае разбіральніцтва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства