viasna on patreon

Сёння - Вечар салідарнасці з палітвязнямі

2019 2019-06-21T10:50:47+0300 2019-06-24T13:23:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vechar_salid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 21 чэрвеня, на адукацыйнай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” Валанцёрская служба “Вясны” праводзіць Вечар салідарнасці са зняволенымі, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах.

Імпрэза прысвечаная тэме палітычнага пераследу і зняволення ў Расіі, Украіне і Беларусі.

Падчас мерапыремства вы зможаце:

  • даведацца пра крытэрыі вызначэння палітвязняў, распрацаваныя беларускімі праваабаронцамі,
  • даведацца гісторыі тых, хто прайшоў праз выпрабаванне зняволення,
  • выказаць свае словы падтрымкі, напісаць ліст ці падпісаць паштоўку палітвязню,
  • выказаць сваю салідарнасць са зняволенымі.

Дзе? адукацыйная пляцоўка “Тэрыторыя правоў” (вул. Ложынская, 16, памяшканне 404)

Калі? 21 чэрвеня (пятніца), 19:00.

Калі вы адчуваеце патрэбу ва ўдзеле, але не маеце магчымасці прыйсці на сустрэчу – звярніце ўвагу на гэты артыкул: https://spring96.org/be/news/91833

А пасля – напішыце палітвязням ліст з словамі падтрымкі. Гэта вельмі важна!


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства