Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-06-18T10:48:32+0300 2019-06-25T16:39:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Каментар эксперта: У Беларусі напярэдадні Еўрапейскіх гульняў прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у адносінах да Аляксандра Жыльнікава. Гэта стала вядома са слоў сваякоў асуджанага. Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, які з’яўляўся прадстаўніком асуджанага ў ААН, каментуе сітуацыю.

Апытанка: Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, з 2009 года пачала ладзіць Летнія школы па правах чалавека для моладзі. Яе былыя вучні распавядаюць, як паўплывала незалежнае вывучэнне правоў чалавека на іх лёс.

Падзея: Офіс па правах людзей з інваліднасцю падводзіць вынікі трохгадовай кампаніі «Павестка 50”, якая была накіравана на імплементацыі прынцыпаў Канвенцыі ААН па правах людзей з інваліднасцю ў беларускіх рэгіёнах. Юрыст Офіса Алег Граблеўскі распавядае пра найбольш частыя праблемы, з якімі сустракаюцца людзі з інваліднасцю ў Беларусі, а дырэктар Офіса Сяргей Драздоўскі каментуе, што нам нясе новы Закон аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі.

Каментар: Падведзены вынікі конкуса мастацкіх прац зняволеных папраўчых устаноў і іншых месцаў несвабоды. Мастацкія працы былі прадстаўлены на адмысловай выставе “Мары з-за кратаў”. Мастак Руслан Вашкевіч дзеліцца ўражаннямі ад яе наведвання.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Nagual.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2014/06/2019-06-18_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства