Аксана Новікава, асуджаная ў красавіку 2003 года да ўмоўнага тэрміну пакараньня па крымінальнай справе за абразу прэзідэнта АЛукашэнкі, атрымала дзьве чарговыя павесткі ў суд за ўдзел у мірных акцыях.

2004 2004-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 студзеня на 14.30 Аксану Новікаву выклікаюць у суд Савецкага раёну для разгляду адміністратыўнай справы, якая тычыцца затрыманьня А.Новікавай 24 лістапада ў Мінску падчас акцыі супраць магчымага рэфэрэндуму аб падаўжэньні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў А. Лукашэнкі. У той дзень затрымалі 17 чалавек, сярод іх была Аксана Новікава, якую адпусьцілі з РУУС у 21.00, выпісаўшы павестку ў суд на 9.00 25 лістапада. Але Аксана Новікава прыняла рашэньне не зьяўляцца ў суд, сваю пазіцыю яна патлумачыла наступным чынам: “Я не пайду туды дабраахвотна. Калі рэжым незаконны, то і патрабваньні яго незаконныя і выковаць іх дабраахвотна няма неабходнасьці”.


На 21 студзеня Аксане Новікавай выпісаная павестка у суд Фрунзенскага раёну для разгляду адміністратыўнай справы, якая тычыцца падзеяў 11 сьнежня, калі Аксана Новікава была затрыманая за несанкцыяваны пікет – яна выйшла да Мінскага гарадскога суда з плакатам: “Беларусі патрэбны суд прысяжных”. Супрацоўнікі Фрунзенскага аддзяленьня міліцыі, склалі пратакол паводле арт. 167.1 ч.2 Адміністратыўнага кодэксу (парушэньні падчас правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

Нагадаем, што 17 студзеня 2004 г. у судзе Фрунзенскага р-на г. Мінска адбудзецца судовае паседжаньне па справе аб адмене адтэрміноўкі выкананьня прысуду ў адносінах Аксаны Новікавай. Аксана Новікава была асуджаная на два гады ўмоўна з адтэрміноўкай прысуду на два гады за абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Калі суд адменіць адтэрміноўку выкананьня прысуду Аксане Новікавай пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам на два гады. Падставай да накіраваньня справы ў суд сталі шматлікія факты прыцягненьня А. Новікавай да адміністратыўнай адказнасьці за актыўную грамадска-палітычную дзейнасьць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international