viasna on patreon

Праціўнікі акумулятарнага завода сустрэліся з губернатарам Брэстчыны Відэа

2019 2019-06-12T15:16:08+0300 2019-06-12T15:16:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sustrecha_lis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота "Берасцейскай Вясны"

Фота "Берасцейскай Вясны"

12 чэрвеня праціўнікі акумулятарнага завода сустрэліся з губернатарам Брэстчыны Анатолем Лісам. Інтарэсы праціўнікаў завода на сустрэчы прадстаўлялі 15 чалавек. У тым ліку і лідэры пратэстнага руху Дзямян Лепесевич і Дзмітрый Бекалюк, паведамляе TUT.BY.

У першапачатковы спіс таксама былі ўключаныя тры журналісты незалежных выданняў мясцовага і рэспубліканскага маштабу. Аднак прадстаўнікам СМІ ў прысутнасці на сустрэчы адмовілі.

Размова праціўнікаў завода з кіраўніцтвам вобласці працягвалася тры гадзіны. Па словах удзельнікаў сустрэчы, за паўтары гады барацьбы гэта быў самы канструктыўны дыялог з мясцовымі ўладамі.

"Сустрэча прайшла канструктыўна. Асноўны ўпор ініцыятыўная група зрабіла на давядзенні да кіраўніка вобласці наяўных у нас фактаў. Мы хацелі паказаць, што прадстаўлены раней праект не можа даць заяўленых 3 кг выкіду ў год. Пацешыла тое, што губернатар пацвердзіў, што ён будзе разбірацца, і назваў дакладны тэрмін - тыдзень. Пры атрыманні з Мінска адпаведных дадзеных - вынікаў аналізу паветра, у якіх, мы лічым, ёсць перавышэнні - будзе прымацца адпаведнае кіраўніцкае рашэнне. Людзей ён пачуў, факты ён пачуў. Не было такога, што, маўляў, вы кажыце-кажыце, а мы потым нешта напішам. Усё было канструктыўна", - распавёў Дзмітрый Бекалюк.

Вынікамі сустрэчы застаўся задаволены і актывіст Аляксандр Кабанаў.

"Размаўлялі чыста па фактах і нашых прапановаў. Нам па выніках было сказана, што ўсю нашу інфармацыю будуць тэрмінова правяраць і аналізаваць. Нам таксама паведамілі, што ўлады занепакоеныя тым, што адбываецца - не нашымі сустрэчамі на плошчы Леніна, а менавіта тым, што адбываецца на заводзе. іх гэтая сітуацыя не задавальняе. У прынцыпе я пачуў галоўнае: па выніках праверкі ў бліжэйшы час улады будуць прымаць меры. Плюс будуць праходзіць службовыя праверкі ў тых органах улады, куды мы да гэтага звярталіся. Будуць правяраць іх кампетэнцыю, адпаведнасць займаемым пасадам. Людзі, якія былі на сустрэчы, выйшлі адтуль здаволенымі, так як адбыўся нарэшце дыялог".

Фота
Фота "Берасцейскай Вясны"

Па словах праваабаронцы Рамана Кісляка, прадстаўленую актывістамі інфармацыю ўлады паабяцалі вывучыць у самыя кароткія тэрміны. Дэдлайн - канец наступнага тыдня.

"Улада нарэшце павярнулася да нас тварам. Нас слухаюць і чуюць. Ёсць надзея, што ўсё ж такі будзе зачынены гэты завод. Прадстаўленыя намі факты будуць правярацца. Калі яны знойдуць пацверджанне і будуць выяўлены факты парушэння заканадаўства, то завод працаваць не будзе, паабяцалі улады".

Нагадаем, на сустрэчу з Анатолем Лісам актывістаў запрасіў мэр Брэста Аляксандр Рагачук падчас гутаркі з праціўнікамі завода, якая прайшла 9 чэрвеня ў канферэнц-зале абласной арганізацыі Федэрацыі прафсаюзаў. Тады ж заяўлялася пра гатоўнасць забяспечыць поўную празрыстасць па пытаннях, звязаных з акумулятарным заводам.

Праціўнікі акумулятарнага завода сустрэліся з губернатарам Брэстчыны

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства