У Берасці працягваюць караць штрафамі экалагічных актывістаў.

2019 2019-06-01T10:44:00+0300 2019-06-03T07:48:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kazlianka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Казлянка. Фота: "Берасцейская Вясна".

Аляксандр Казлянка. Фота: "Берасцейская Вясна".

У cудзе Ленінскага раёна Берасця 31 траўня разглядалася справа экалагічнага актывіста Аляксандра Казлянкі.

Актывіст выказаў недавер суддзі Святаславу Каліне і хадайнічаў аб азнаямленні са справай з магчымасцю фатаграфавання.

“Берасцейская Вясна” паведамляе, што суддзя адхіліў недавер суду і дазволіў азнаёміцца з матэрыяламі справы.

Падчас судовага разбіральніцтва стала ясна, што справу супраць Аляксандра Казлянкі рыхтавалі сведкі-міліцыянты: Аляксей Федарэнка, які засведчыў факт удзелу экаактывіста ў шэсці 14 красавіка па вуліцах Брэста, дзе выгукваў "Не заводу АКБ!", а таксама Андрэй Хоміч, які засведчыў, што Казлянка 21 красавіка не прыйшоў да яго па позве на апытанне.

Суддзя Святаслаў Каліна пастанавіў пакараць Аляксандра Казлянку паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП на 8 базавых за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве супраць завода АКБ і на 2 базавых паводле арт. 24.6 КаАП за неяўку ў орган, які вядзе адміністратыўны працэс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства