Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-05-29T09:09:00+0300 2019-06-12T10:37:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) уэфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма"Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавекаў Беларусі.

Анонс выпуска:

Каментар эксперта: 16 траўня з-за смерці маладога інспектара ДАІ у Магілёве былі затрыманы дзясяткі ромаў. Чаму гэта з’яўляецца жорсткім парушэннем правоў чалавека? Чы дастаткова прабачэння, якое прынеслі магілёўскія ўлады на арганізаванай імі сустрэчы з ромамі? Распавядае  праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Падзея:  Адкрыцце выставы мастацкіх работ людзей, якія асуджаны; “Тыдзень даступнасці” для людзей с псіхічнымі захворваннямі ад Офіса па правах людзей з інваліднасцю, Летняя праваабарончая школа для моладзі,  канферэнцыя пад назвай “Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека”.

Асоба: Колькі людзей у Беларусі асуджана па артыкуле 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў)? Ці з’яўлеюцца даужыня турэмнага пакарання адпаведнай учыненаму? У чым розніца паміж заканадаўствам і антынаркатычнай палітыкай Беларусі і іншымі краінамі? Распавядае Ксенія, актывістка ініцыятывы “Легалайз Беларусь”.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Nizkiz.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства