Услед за эканамістам Чалым у Мінску асудзілі дызайнерку Юлю Ляшкевіч

2019 2019-05-24T20:14:29+0300 2019-05-24T20:14:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liashkevich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юлія Ляшкевіч. Фота з сацыяльных сетак.

Юлія Ляшкевіч. Фота з сацыяльных сетак.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 24 траўня разглядалася адміністрацыйная справа крэатыўнай рэкламшчыцы Юліі Ляшкевіч. Яе звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі – “Чарнобыльскім шляху”, які адбыўся ў Мінску 26 красавіка.

Суддзя Вікторыя Шабуня прадказальна вынесла пастанову аб прыцягненні Ляшкевіч да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь, альбо 510 рублёў.

“Чарнобыльскі шлях – 2019” стаў самым нешматлюдным за ўсю гісторыю іх правядзення: удзел бралі, апрача журналістаў і супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, прыкладна каля 40-ка грамадзян. Аднак па ўзроўню адміністрацыйнага пераследу ягоных удзельнікаў імкнецца да сумнага лідэрства.

Праваабаронцам вядома, што сямёра  удзельнікаў шэсця пакараны адміністрацыйнымі штрафамі і папярэджаннямі, а ў дачыненні яшчэ да дзесяці удзельнікаў маршу складзеныя пратаколы, якія чакаюць свайго разгляду ў судах.

Сярод тых, хто спазнаў пераслед за ўдзел у "Чарнобыльскім шляху" - Валер Рабцаў, Таццяна Барэль, Аляксей Драбышэўскі, Дзмітрый Кучук, Віталь Трыгубаў, Сяргей Чалы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства