viasna on patreon

Экс-палітвязня Змітра Паліенку асудзілі да штрафа завочна

2019 2019-05-24T14:42:53+0300 2019-05-30T11:57:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka_111_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Паліенка. Фота ПЦ "Вясна"

Зміцер Паліенка. Фота ПЦ "Вясна"

26 мая былы палітычны зняволены Зміцер Паліенка адзначыць сваё 25-годдзе ў следчым ізалятары.

“Тым часам, Зміцера паспелі завочна асудзіць на 50 базавых велічынь”, – паведаміла сайту palitviazni.info яго сяброўка Марына Касінерава.

Як вядома, былому палітвязню Зміцеру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).

Зараз актывіст анархісцкага руху знаходзіцца ў следчым ізалятары №1 Мінска.

“16 красавіка Зміцера паспелі асудзіць за экстрэмісцкую абрэвіятуру, якая знаходзілася на плакаце ў аднаго з украінскіх таварышаў падчас пікета каля беларускага пасольства ў знак салідарнасці з анархістамі, – напісала Марына Касінерава на сваёй старонцы ў Фэйсбук. – Зміцер пісаў хадайніцтва, што хоча прысутнічаць на судзе, яго адвакат два разы інфармаваў пра гэта суд, а таксама пра тое, што менавіта на гэты дзень прызначаны следчыя дзеянні па крымінальным артыкуле, і гэтую праблему трэба неяк вырашыць. Але суд усё гэта праігнараваў і завочна асудзіў Змітра Паліенку да штрафа ў 50 базавых велічынь”.

Марына Касінерава кажа, што набліжаюцца Еўрапейскія гульні, беларускія ўлады просяць грошай у Захада, а таму падчас дыялога закранаюцца і пытанні правоў чалавека ў Беларусі.

“І менавіта таму не трэба забываць ні на хвіліну пра тых, хто сёння знаходзіцца пад рэпрэсіямі”, – дадае яна.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства