viasna on patreon

У Магілёве пройдзе семінар «Гендарны лікбез. Базавы ўзровень»

2019 2019-05-22T16:29:59+0300 2019-05-24T12:31:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gen-likbez.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пол і гендар – гэта розныя паняцці? Навошта патрэбныя гендарныя адрозненні? Што наогул такое гендар? Валанцёры «Магілёўскай вясны» запрашаюць вас даведацца аб гэтым больш.  

У пятніцу, 24 траўня, валанцёрская служба «Магілёўскай вясны» ладзіць базавы семінар пра паняцці і праблемы, звязаныя з гендарам.

На семінары будуць адкрыта казаць пра тое, што гэта такое, адкуль пайшло паняцце гендара, чым ён адрозніваецца ад пола. Валанцёры раскажуць, чаму дзяржаве выгадныя гендарныя стэрэатыпы, як усё гэта звязана з правамі чалавека. Таксама арганізаттары абяцаюць некалькі цікавых адукацыйных гульняў.

Make незразумелае зразумелым again!

Семінар пройдзе ў грамадскім цэнтры «Кола» (зав. Чкалава, 16) 24 траўня. Пачатак – а 18.30. Уваход – вольны.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства