У панядзелак 16 верасьня 2002 года ў судзе Савецкага раёну павінен быў пачацца судовы працэс па грамадзянскаму іску Аляксея Шыдлоўскага аб абароне гонару і годнасьці да рэдактара дзяржаўнай газеты “Советская Белоруссия” Паўла Якубовіча.

2002 2002-09-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Але працэс пакуль не пачнецца. 13 верасьня Аляксею Шыдлоўскаму патэлефанавала суддзя, яка прыняла да вытворчасьці грамадзянскую справу па іску, і паведаміла, што судовае паседжаньне не адбудзецца. Павал Якубовіч прыслаў факс аб тым, што знаходзіцца ў адпачыну па стане задароўя да 1 кастрычніка ўключна. Варта нагадаць, што на першае паседжаньне Павал Якубовіч таксама не зьявіўся, бо быў ў чарговым адпачынку. У той раз працэс быў перанесены на 16 верасьня па просьбе П. Якубовіча. Аляксей Шыдлоўскі лічыць, што такім чынам Павал Якубовіч наўмысна зацягвае разгляд грамадзянскага іску, об адчувае сваю неправату.

Нагадем, што 29 мая 2002 года суд Савецкага раёну г.Мінска прыняў у Шыдлоўскага Аляксея іскавую заяву “Аб абароне гонару і годнасьці і матэрыяльнай кампенсацыі маральнага пашкоджання”. Адказчыкі: рэдакцыя газэты «Советская Белоруссия і галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия» Павел Якубовіч. Кошт іску: 12 000 000 (дванаццаць мільёнаў) беларускіх рублёў. Тэкст заявы прыводзім цалкам.




Іскавая заява
Аб матэрыяльнай кампенсацыі маральнага пашкоджання.

08 мая 2002 г. у газеце «Советская Белоруссия» у артыкуле «Умом тронутое лицо» змешчаныя матэрыялы, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і абражаюць мой гонар і годнасць.
У адпаведнасці з арт. 153 ГК Рэспублікі Беларусь грамадзянін мае права патрабаваць у судзе абвяржэння звестак, якія ганьбяць гонар і годнасць, калі асоба, якая распаўсюдзіла дадзеныя звесткі не дакажа, што яны адпавядаюць рэчаіснасці. Акрамя гэтага, грамадзянін, у адносінах да якога распаўсюджаны звесткі, якія ганьбяць ягоны гонар і годнасць, мае права патрабаваць разам з абвяржэннем такіх звестак і кампенсацыю маральнага пашкоджання.
У абзацы адзінаццатым дадзенага артыкула газеты «Советская Белоруссия», які падпісаны галоўным рэдактарам выдання П. І. Якубовічам, змешчана інфармацыя, якая не адпавядае рэчаіснасці і напрамую абражае мой гонар і годнасць. Так, у дадзеным абзацы сказана: «?#152;ли вот ещё герой «доклада» крупный диссидент, студент ?#152;нститута современных знаний А. Шидловский – о нем госдеповцы глаголят тем же принципиальным слогом, как когда–то об академике Сахарове. Но чем же так люб неистовый юноша Шидловский американской демократии? Тем, что уже в 20 лет покинул молодую жену и аки тать скрывался от оплаты алиментов, коротая время в измазывании протестными графити муниципальных заборов? ?#152; это «привлечение к уголовной ответсвенности» - не за заборы, а за уклонение от алиментов – и делает Шидловского «узником совести». Мелковато для крупного диссидента».
У дадзеным абзацы П. Якубовіч у зняважлівай форме заяўляе пра тое, што я нібыта пакінуў маладую жонку і быў пакараны за адмову ў выплаце аліментаў. Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і напрамую абражае мяне. П. Якубовіч у сваёй газеце абвінавачвае мяне ў амаральным учынку і ўказвае на маё знаходжанне ў шлюбе.
Выказванне ў артыкуле «…аки тать скрывался от оплаты алиментов» указвае на тое, што аўтар артыкула ілжыва абвінавчвае мяне ў наўмысным хаванні ад уплаты аліментаў, пры гэтым даючы мне адзнаку як злачынцу.
Выказванне ў артыкуле «…?#152; это «привлечение к уголовной ответственности» - не за заборы, а за уклонение от алиментов – и делает Шидловского «узником совести…» указвае, што аўтар артыкула наўмысна ўказвае ілжывыя звесткі, якія супярэчаць рэчаіснасці.
На самай справе на момант крымінальнага прысуду і на дадзены момант я ніколі не знаходзіўся ў шлюбе. Таксама ніколі ніводная ўпаўнаважаная законам дзяржаўная ўстанова не накладала на мяне абавязкі па выплаце аліментаў. Тым больш ніколі я не прыцягваўся да адказнасці за адмову, ці хаванне ад выплаты аліментаў.
Інфармацыя, якая выкладзена ў вышэйадзначаным артыкуле, нанесла мне шкоду, так як у ім я быў прадстаўлены, як асоба, якая здзейсніла амаральны ўчынак.
Арт. 152 ГК Рэспублікі Беларусь прадугледжвае права патрабаваць грашовую кампенсацыю маральнага пашкоджання ў выпадку, калі грамадзяніну нанесена маральная шкода дзеяннямі, якія парушаюць яго асабістыя немаёмасныя правы ці пасягаюць на прыналежныя грамадзяніну іншыя немаёмасныя правы.
Фактам ілжывасці пададзеных звестак з'яўляюцца Прысуды судовай калегіі Мінскага абласнога суда ад 24.02.1998г. На падставе дадзенага прысуду я быў пакараны па арт. 201, ч.2, арт. 186, арт. 225, ч.2 КК Рэспублікі Беларусь. Дадзеныя артыкулы не прадугледжваюць адказнасці за нявыплату аліментаў.
Такім чынам, я лічу, што сваімі дзеяннямі П. Якубовіч прычыніў шкоду маім законным правам, нанёс мне сур'ёзныя маральныя пакуты, сур'ёзную душэўную траўму, якая выявіліся у пашкоджанні маёй рэпутацыі .
Так як зняважлівыя звесткі ў адносінах да мяне распаўсюджаны П. Якубовічам на старонках сродка масавай інфармацыі, галоўным рэдактарам якога ён з'яўляецца, у якасці адказчыка пазначаны ня толькі аўтар артыкула «Умом тронутое лицо», але ж і рэдакцыя сродка масавай інфармацыі.
На падставе вышэйсказанага лічу, што дадзены артыкул у газеце «Советская Белоруссия» абражае мой гонар, годнасць и нанёс мне маральныя пакуты.

У сувязі з гэтым, кіруючыся арт. 151, 152, 153, 969, 970 ГК РБ прашу:
1. абавязаць газэту «Советская Белоруссия» у адпаведнасці з патрабаваннем ГК Рэспублікі Беларусь змясціць абвяржэнне інфармацыі змешчанай у артыкуле “Умом тронутое лицо”;
2. спагнаць з рэдакцыі газэты «Советская Белоруссия» суму ў памеры 6. 000 000 (шасці мільёнаў) рублёў.
3. спагнаць з галоўнага рэдактара газэты «Советская Белоруссия» П.І. Якубовіча суму ў памеры 6. 000 000 (шасці мільёнаў) рублёў.

Да іску дадаецца:
1. іскавая заява (1 ас.);
2. копія артыкула з газеты ««Советская Белоруссия» «Умом тронутое лицо»;
3. копія аб аплаце дзяржаўнай пошліны.

29.05.2002г.
Шыдлоўскі А. М

Інфармацыйны аддзел ПЦ “Вясна”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international