Сквер — гэта вам не фантан: Мінгарвыканкам не дазволіў мітынг “Маці 328”

2019 2019-05-16T09:34:28+0300 2019-05-17T15:56:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/foto-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіеўскі сквер у Мінску.

Кіеўскі сквер у Мінску.

Мінгарвыканкам адхіліў заяўку ад «Матчынага руху 328» на правядзенне ў Кіеўскім скверы мітынгу за дэкрыміналізацыю і рэформу "антынаркатычнага" артыкула 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Прадстаўнікі руху 18 траўня збіраліся патрабаваць на мітынгу амністыі для зняволеных і заканадаўчага размежавання адказнасці па “антынаркатычным” артыкуле. Актывісты падалі адпаведнае апавяшчэнне ў Мінгарвыканкам.

Гарадскія ўлады не дазволілі мерапрыемства, матывуючы гэта тым, што ў заяўцы няправільна ўказана месца правядзення мітынгу.

“Нам патэлефанавалі з Мінгарвыканкама і сказалі, што няправільна аформленая заяўка. Мы напісалі, што хочам правесці мітынг у Кіеўскім скверы, а трэба было так, як на сайце Мінгарвыканкама напісана: на "пляцоўцы каля фантана, размешчанага ў Кіеўскім скверы". Мы падалі шэсць новых заявак. І дадалі, што "каля фантана". Чакаем, калі прыйдзе афіцыйны адказ”, — распавяла Еўрарадыё Алена Кузьміна, прадстаўніца “Матчынага руху 328”.

У Мінгарвыканкаме не змаглі аператыўна пракаментаваць гэты бюракратычны кур’ёз.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства