Высланага з Беларусі Ісмаіла Нальгіева абвінавацілі ў гвалце над прадстаўніком улады

2019 2019-05-13T08:11:57+0300 2019-05-15T18:07:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ismail_525626.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ісмаіл Нальгіеў

Ісмаіл Нальгіеў

Высланы зь Беларусі інгушскі апазыцыянэр і блогер Ісмаіл Нальгіеў абвінавачваецца ва ўчыненьні да прадстаўніка ўлады гвалту, небясьпечнага для жыцьця і здароўя, паведамляе сайт «Кавказский узел» са спасылкай на адваката Андрэя Сабініна.

Па інфармацыі Радыё Свабода, абвінавачаньне выстаўленае ў рамках крымінальнай справы аб пратэстах і сутыкненьнях зь сілавікамі ў Магасе і Назрані ў канцы сакавіка. Паводле гэтага артыкулу апазыцыянэру пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Каардынатара арганізацыі «Выбар Інгушэтыі», блогера Ісмаіла Нальгіева затрымалі 8 траўня ў нацыянальным аэрапорце Менск, адкуль ён плянаваў вылецець у Чэхію, нібыта за адміністрацыйнае правапарушэньне, якое — невядома. Чакалася, што 10 траўня затрыманага будуць судзіць, але замест гэтага ўлады Беларусі прынялі рашэньне аб яго высылцы ў Расею. Нальгіеву таксама забаронены ўезд у Беларусь тэрмінам на 10 гадоў.

У той самы дзень адвакат Нальгіева Антон Гашынскі абскардзіў рашэньне аб высылцы свайго падабароннага і забароне на ўезд у Беларусь. Адваката запэўнілі, што працэс дэпартацыі будзе прыпынены на час разгляду скаргі, аднак празь некалькі гадзін стала вядома, што Нальгіева ўсё ж выслалі з краіны.

Праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады не дапусьціць экстрадыцыі Ісмаіла Нальгіева, якому ў Інгушэтыі пагражаюць катаваньні.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства