Зачараванае кола цынізму

2019 2019-05-11T08:19:10+0300 2019-05-15T18:04:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cielipun-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Целяпун.

Праваабаронца Уладзімір Целяпун.

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун распавядае пра сваё змаганне з чыноўнікамі за свабоду мірных сходаў.

Правабарончая супольнасць не раз звяртала ўвагу на тое, што патрабаванні аб аплаце правядзення мірных сходаў, звязаных з рэалізацыяй грамадзянамі краіны свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання, з’яўляюцца недапушчальнай практыкай, сур’ёзна абмяжоўваюць магчымасці рэалізацыі гэтых свабодаў на практыцы. Аднак прапановы праваабаронцаў аб зменах Закона “Аб масавых мерапрыемствах” так і не былі прынятыя да ўвагі.

Адпаведныя рэкамендацыі аб прывядзенні заканадаўства ў адпаведнасць міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека неаднаразова былі адрасаваныя Беларусі  міжнароднымі арганізацымі. У прыватнасці, Камітэт па правах чалавека ААН па выніках працэдуры справаздачы Рэспублікі Беларусь аб выкананні палажэнняў Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах 8 і 9 кастрычніка 2018 г. выказваў занепакоенасць палажэннем аб забеспячэнні медычных паслугаў і прыборкі тэрыторыі ў месцах правядзення сходаў, што ўскладаюцца на іх арганізатараў, а таксама стварэннем перашкодаў для свабоднага правядзення штогадовых масавых мітынгаў у сувязі з Днём Волі ў сакавіку і Дня памяці аб чарнобыльскай катастрофе ў красавіку.

З прыняццём Палатай прадстаўнікоў зменаў у Закон “Аб масавых мерапрыемствах”, а таксама прыняццём Пастановы Савета Міністраў № 49 сітуацыя з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў грамадзянамі краіны пагоршылася яшчэ больш, паколькі памеры выдаткаў на іх правядзенне, прадугледжаныя заканадаўствам, уяўляюць сабой сур’ёзную перашкоду ў рэалізацыі гарантаваных канстытуцыйных свабодаў.

З просьбай распавесці пра тое, якая ў Мазырскім рэгіёне сітуацыя з рэалізацыяй права на мірныя сходы і выказванне меркаванняў, “Палеская Вясна” звярнулася да кіраўніка Мазырскай філіі Праваабарончага цэнтра «Вясна» Уладзіміра Целяпуна.

Чытаць матэрыял цалкам.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства