У аэрапорце Мінска затрымалі інгушскага актывіста Дапоўнена

2019 2019-05-08T23:14:00+0300 2019-05-15T18:00:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ismail_525626.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сераду, 8 траўня, каля 12 гадзін, у аэрапорце г. Мінска быў затрыманы інгушскі грамадзянскі актывіст, блогер і журналіст Ізмаіл Нальгіеў. Ён таксама з'яўляецца кіраўніком грамадскай арганізацыі "Выбар Інгушэціі". Як паведамляецца ў фэйсбуку, ён павінен быў вылецець у Еўропу. Ізмаіл Нальгіеў прайшоў рэгістрацыю і дагляд, але за гадзіну да вылету яго затрымалі на памежным кантролі, патлумачыўшы гэта тым, што ён нібыта знаходзіцца ў вышуку.

"Трэба разумець, што Ізмаіл адзін з лідэраў народнага пратэсту Інгушэціі, а не злачынец. І яго пераследуюць толькі па палітычных матывах. Зараз ідзе Рамадан, хутчэй за ўсё ў яго пост, як у многіх мусульман. У яго слабое здароўе, праблемы са страўнікам, ня так даўно ён перанёс аперацыю і стаміўся ў выніку пратэстных акцый".

Ruslan Mutsolgov

Вядома, што яго перадалі супрацоўнікам беларускай міліцыі. Міліцыя ў звязалася з ініцыятарам вышуку Інгушэціі, якія папрасілі прывесці яго ў г. Смаленск і перадаць інгушскім паліцыянтам.

"Калі ён будзе перададзены, то гэта будзе фактычна выкраданнем, так як ён афіцыйна не затрыманы".

Ruslan Mutsolgov

Як паведаміў у фэйсбуку юрыст "БАЖ" Алег Агееў, дзяжурны па АУС ў аэрапорце паведаміў, што без працэсуальнага афармлення ў Расійскую Федэрацыю яго не выдадуць. Да Ізмаілу Нальгіеву на месца затрымання выехаў адвакат з Мінска.

Па стане на 16 гадзін вядома, што ён знаходзіцца ў Кастрычніцкім аддзеле па грамадзянскай міграцыі ў Мінску (АГІМ), нягледзячы на тое, што ў аддзеле 8 траўня выходны дзень. Пазней яго памясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Адвакат да 22 гадзінаў не мог сустрэцца з актывістам.

А 22:40 стала вядома, што адвакат змог-такі сустрэцца са сваім падабаронным у ізалятары часовага ўтрымання. Пра гэта паведаміў "БАЖ". Нальгіева абвінавацілі ў парушэнні Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, але канкрэтная сутнасць абвінавачвання блогеру незразумелая. Пакуль невядома, па якому канкрэтна адміністрацыйнаму артыкулу яго вінавацяць.

Адміністрацыйны працэс над грамадскім актывістам прызначаны на 10 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёна (вул. Сямашкі, 33). Да гэтага часу Нальгіеў будзе знаходзіцца ў ІЧУ.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства