За прапанаваны шлюбным парам вінаградны сок - штраф 30 базавых велічынь

2019 2019-05-03T16:18:56+0300 2019-05-03T16:19:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maksimov_vitalij.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Максімаў. Фота: ПЦ "Вясна"

Віталь Максімаў. Фота: ПЦ "Вясна"

Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска 2 траўня, пасля двойчы адкладзеных з-за няяўкі сведак пасяджэнняў, усё ж такі паставіў кропку ў адміністрацыйнай справе супраць Віталя Максімава.

Яго абвінавачвалі ў тым, што ён, "21 сакавіка ў 18.25 у месцы не прызначаным для правядзення масавага мерапрыемства, а менавіта ў памяшканні ААТ «Мінскі мясакамбінат», арганізаваў і правёў іншае масавае мерапрыемства, а менавіта рэлігійнае, на якім прапаноўваў шлюбным парам выпіць з адной чашы вінаградный сок, прамаўляў абед любові і вернасці, з парушэннем устаноўленага парадку арганізацыі масавага мерапрыемства, адказнасць за якое прадугледжана ч. 2 арт. 23.34 КаАП".

Суддзя Аляксандр Рудэнка палічыў віну мужчыны ў арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства даказанай і прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў 30 базавых велічынь.

Віталь Максімаў плануе абскардзіць вынесенае рашэнне. Але яму па-ранейшаму пагражае высылка з Беларусі, так як ён з'яўляецца грамадзянінам Расійскай Федэрацыі, а раней супрацоўнікі міліцыі ўжо папярэджвалі яго пра магчымасць такога зыходу. Сам актывіст лічыць дзеянні з боку міліцыі пераследам яго з-за рэлігійных поглядаў - мужчына з'яўляецца кіраўніком незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі «Царква аб'яднання».

Нагадаем, у сакавіку 2019 года грамадзяніна РФ Віталія Максімава выклікалі ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі, дзе паведамілі, што нібыта ім было здзейснена сем адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных з няправільнай паркоўкай або перавышэннем хуткасці. Мужчыну папярэдзілі, што за здзейсненыя правапарушэнні яго могуць пазбавіць віду на жыхарства і дэпартаваць з краіны. 

Пасля гэтага яго некалькі разоў выклікалі на размовы супрацоўнікі КДБ, а праз некаторы час іх мерапрыемства, якое праводзілася ў адным з мінскіх інтэрнатаў, было сарванае прыходам супрацоўнікаў міліцыі.

Кіраўніку рэлігійнай абшчыны пагражаюць дэпартацыяй

У ПЦ "Вясна" звярнуўся грамадзянін Расійскай Федэрацыі Віталь Максімаў. Ён з'яўляецца членам зарэгістраванай у Расіі рэлігійнай арганізацыі «Царква аб'яднання». У Беларусі абшчына, у якой Віталь Максімаў з'яўляецца кіраўніком, не зарэгістраваная.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства