Непаўнагадоваму актывісту вынеслі папярэджанне за ўдзел у Чарнобыльскім шляху

2019 2019-05-03T10:30:14+0300 2019-05-03T10:43:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/trusau_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іларыён Трусаў. Фота з сацсетак

Іларыён Трусаў. Фота з сацсетак

Непаўнагадоваму актывісту Іларыёну Трусаву на Камісіі па справах непаўнагадовых Маскоўскага раёна г. Мінска (КСН) выпісалі папярэджанне за ўдзел у Чарнобыльскім шляху, які прайшоў у Мінску ў пятніцу 26 красавіка.

Таксама згодна пастанове КСН з ім праведзена прафілактычная гутарка аб недапушчальнасці вядзення супрацьпраўнага дзеяння.

Нагадаем, Іларыёна Трусава разам з іншымі актывістамі “Маладога фронта” затрымалі 27 красавіка ў Лагойску. Дзяніса Урбановіча, Івана Мірончыка, Віталя Трыгубава, Арцёма Кляпца даставілі ў розныя аддзяленні міліцыі ў Менску, дзе склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23 34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Непаўнагодавага Іларыёна Трусава даставілі ў Камісію па справах непаўналетніх і пазней перадалі бацькам.

Сустаршыні ствараемай партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вользе Кавальковай паведамілі ў міліцыі, што пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле арт. 23.34 КаАП былі складзены на ўсіх удзельнікаў ЧШ-2019.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства