Адміністрацыйны пераслед у красавіку ў графіках і лічбах

2019 2019-05-02T13:15:56+0300 2019-05-02T13:32:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karmlenne_galubou28.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Красавік стаў даволі насычаным месяцам у плане грамадска-палітычнай актыўнасці. На акцыі пратэсту ў Брэсце і на грамадскі супраціў крыжалому ў Курапатах улады адказалі шматлікімі пратаколамі, затрыманнямі і судамі.

Так, праваабронцы налічылі больш за 90 выпадкаў складання пратаколаў і затрыманняў актывістаў цягам месяца. Часам грамадзян затрымлівалі без складання пратаколаў. Як прыклад - затрыманні перад малебнам у Мінску ля адміністрацыі прэзідэнта, затрыманні берасцейскіх актывістаў напярэдадні акцый, а таксама масавае затрыманне анархістаў пад Кобрынам.

Агульная колькасць судоў па адміністрацыйных справах супраць актывістаў – 64. У асноўным, вынікамі судоў былі вялікія штрафы. Так, агульная сума, якую мусяць заплаціць актывісты (а менавіта 47 чалавек) у якасці штрафаў па палітычна матываваных артыкулах, стала рэкорднай за апошнія паўгады– 34017 рублёў (больш за 16 тысяч долараў).

Не абышлося ў красавіку і без арыштаў: Мікола Статкевіч, Павел Севярынец і Максім Вінярскі агулам правялі за кратамі 43 сутак.

Брэст, у якім ужо больш за год не заціхаюць пратэсты супраць акумулятарнага заводу, амаль зраўняўся з Мінскам па колькасці адміністрацыйных судоў. У красавіку ў Мінску прайшло 26 судовых паседжанняў, у Брэсце – 21 (усе яны датычыліся праціўнікаў завода і незалежных журналістаў).

Што датычыцца артыкулаў, па якіх судзілі актывістаў у красавіку, то амаль палова выпадкаў (36) звязаны з парушэннем артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя ці ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Прычын роста колькасці судоў па гэтым артыкуле (у параўнанні з сакавіком іх колькасць вырасла ў два разы) – гэта пратэсты супраць “акультурвання” Курапатаў і ўжо ўзгаданыя пратэсты ў Брэсце. Частку абаронцаў Курапатаў таксама штрафавалі па артыкулах 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне міліцыянтам).

Незалежных журналістаў працягваюць вінаваціць у супрацы з замежнымі СМІ і на падставе гэтага выносіць вялікія штрафы па артыкуле 22.9 КаАП. У красавіку зафіксавана 10 судовых працэсаў над журналістамі. Але пры гэтым варта адзначыць, што 4 з гэтых 10 судовых працэсы скончыліся нічым – справы спынілі альбо накіравалі на дапрацоўку.

Таксама, як і ў папярэднія некалькі месяцаў, у красавіку адбылося пяць судоў па справах аб “распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў” (артыкул 17.11 каАП). Два мінскія суды скончыліся штрафамі для актывістаў Міколы Дзядка і Сяргея Спарыша, а вось на Гомельшчыне асудзіць Сяргея Аляксейкава і Пятра Маркоўскага не атрымалася. Але адзін жыхар Гомеля Аляксандр Іваноў усё ж атрымаў 10 базавых за пост у Facebook.

Больш падрабязна - у "Базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу"


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства