Чарнобыльскі шлях-2019: нягледзячы на адмену, людзі выйшлі на акцыю Фота Дапоўнена

2019 2019-04-26T18:09:05+0300 2019-04-29T11:44:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shliah-2019-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Чарнобыльскі шлях 2019. Фота БелСАТ.

Чарнобыльскі шлях 2019. Фота БелСАТ.

Хоць арганізатары акцыі афіцыйна адмовіліся ад правядзення акцыі “Чарнобыльскі шлях” праз непад’ёмныя кошты за паслугі міліцыі, людзі ўсе роўна збіраюцца ля кінатэатру “Кастрычнік”.

Хтосьці трымае плакаты, хтосьці - кветкі. Сярод прысутных - Вячаслаў Сіўчык, Вольга Кавалькова, якія падавалі заяўку на правядзенне акцыі.

Акрамя таго, каля кінатэатру прысутнічаюць міліцыянты ў цывільным. У дварах непадалёк ад “Кастрычніка” стаяць міліцэйскія бусы. 

Таксама вядома, што каля Чарнобыльскай капліцы на Бангалор – АМАП і аўтазак, хадзілі сапёры з сабакамі.

Да актывісткі Ніны Багінскай падышоў супрацоўнік міліцыі і папярэдзіў пра тое, што сход несанкцыянаваны ні каля "Кастрычніку", ні на Бангалор. Ён кажа, што ў Кіеўскім скверы праходзіць дазволеная акцыя. Пасля гэтага ён падышоў яшчэ да некалькіх чалавек, якія стаяць з плакатамі. 

Фота: Паўлюк Быкоўскі

Было прынята рашэнне рушыць калонай па трыдыцыйным маршруце: кінатэатр "Кастрычнік" - вул. Сурганава - пл. Бангалор - Чарнобыльская капліца. 

ch_sh_kalona.jpg
Фота #ControlBY
ch_sh_plakat.jpg
Фота #ControlBY
ch_sh_kalona1.jpg
Фота #ControlBY

Па дадзеных назіральнікаў, у калоне 76 удзельнікаў. Частка з іх журналісты і пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі.

Між тым, да Чарнобыльскай каплічкі пад'ехалі 4 аўтобусы, якія выстраіліся ў калону.

Калона дайшла да Чарнобыльскай каплічкі, што ў Парку Дружбы народаў.  Лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык выступіў на несанкцыянаваным мітынгу ля Чарнобыльскай капліцы. Па яго прапанове прысутныя ўшанавалі памяць усіх, хто пацярпеў у чарнобыльскай катастрофе. Затым удзельнікі шэсця усклалі кветкі да помніка «Ахвяраў Чарнобыля»і запалілі знічы.​ На зявяршэнне акцыі ўсе праспявалі гімн «Магутны Божа».

Фота
Фота "Нашай Нівы".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства