У Гародні судзілі Анжаліку Борыс, але ад адміністрацыйнай адказнасці вызвалілі Фота Дапоўнена

2019 2019-04-23T14:30:00+0300 2019-04-23T16:02:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/borys-anhela_r.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анжаліка Борыс у судзе. Фота Віктара Сазонава.

Анжаліка Борыс у судзе. Фота Віктара Сазонава.

Суд Ленінскага раёна Гародні 23 красавіка разглядае адміністрацыйную справу Анжалікі Борыс.

На старшыню непрызнанага афіцыйнай уладай РБ Саюзу палякаў у Беларусі гарадзенская міліцыя склала пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне па арт 23.34 КаАП, а менавіта за "несанкцыянаванае" правядзенне ў сакавіку бягучага году традыцыйнага свята "Казюкі".

Суд над Анжалікай Борыс 23 красавіка. Фота Віктара Сазонава.

Справу разглядае суддзя Алена Пятрова.

Як паведамляе праваабаронца Віктар Сазонаў, падтрымаць Борыс прыйшло вельмі шмат людзей, яну з цяжкасцю змясціліся ў судовай залі. Гэта сябры Саюзу палякаў у Беларусі, а таксама праваабаронцы і журналісты.

Суд над Анжалікай Борыс 23 красавіка. Фота Віктара Сазонава

Суддзя адразу забараніла весці фотаздымку і загадала выйсці з залі ўсіх, каму не хапіла месца. здымку. Людзі незадаволена выходзяць. 

Абараняць Борыс у судзе будзе адвакат Віталь Пракопік.

Анжаліка Борыс у судзе. Фота Віктара Сазонава.

Сведка, супрацоўнік міліцыі па прозвішчы Куль не можа правільна назваць мерапрыемства, якое праводзілася, кажа, што гэта нейкія Кізюкі.

Сведка, супрацоўнік Аляксей Вайцешка сцвярджае, што ў гэты дзень праходзілі Казюкі, арганізаваныя аддзелам культуры і таму гулянне і Казюкі ў іншым месцы - незаконныя.

Віктар Сазонаў абураецца, кажа, што "Казюкі" - гэта нацыянальная традыцыя палякаў, у тым ліку і польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі. Людзі выходзяць на вуліцу весяліцца і святкаваць. Судзiць іх за гэта тое сама, што судзіць за знаходжанне ў Вялікдзень пад касцёлам. Складаць за гэта пратаколы - гэта дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмеце.

Пасля працяглага перапынку суд аднавіўся. 

Анжаліка Борыс кажа, што ў 2005 годзе КДБ знішчыла рэгістрацыю Саюза палякаў, але яна сябе лічыць кіраўніком і далей. А сённяшні суд - гэта суд над традыцыямі палякаў і гэта ганьба.

Каментаваць і адказваць на пытанні суддзі яна адмовілася, але суддзя ўсё адно задае пытанні. Анжаліка на большасць адмаўляецца адказваць.

Абвешчаны перапынак да 14-05.

 Суд над Анжалікай Борыс 23 красавіка. Фота Віктара Сазонава

Суд пастанавіў з прычыны малазначнасці правапарушэння вызваліць Анжаліку Борыс ад адміністрацыйнай адказнасці.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства