"Працэдура падліку галасоў на ўкраінскіх выбарах можа быць прыкладам для Беларусі” Фота

2019 2019-04-22T12:14:53+0300 2019-04-22T12:43:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybory_06_ua.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У нядзелю 21 красавіка ва Украіне адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Па дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны па стане на 12 гадзін 22 красавіка за Ўладзіміра Зяленскага прагаласавалі 73,15% выбаршчыкаў, а за Пятра Парашэнку — 24,53%. Пры гэтым колькасць апрацаваных ЦВК пратаколаў складае 97,84%.

vybory_02_ua.jpg
Выбарчы ўчастак №800588 Цэнтральным доме афіцэраў Узброеных сіл у Кіеве. Фота: ПЦ "Вясна"

Падчас падліку галасоў у г. Кіеў на выбарчым участку №800583 221-й выбарчай акругі ў якасці прадстаунікоў прэссы — інфармацыйнага партала palitviazni.info, прысутнічалі прадстаунікі праваабарончага цэтра "Вясна". Згодна вынікам падліка галасоў на гэтым участку Зяленскі атрымаў 53,7% галасоў, Парашэнка— 42,7%, яшчэ 3,6% — прызнаныя несапраўднымі.

vybory_05_ua.jpg
Выбаршчыца чытае праграму кандыдатаў у прэзідэнты. Фота: ПЦ "Вясна"

Юрыст ПЦ “Вясна” Алег Пашкевіч, які таксама прысутнічаў пры падліку галасоў на ўчастку №800583, адзначыў, што падлік праводзіўся празрыста:

“Усе прысутныя маглі спраўдзіць дадзеныя падліку. Назіральнікі і прадстаўнікі прэссы маглі бачыць змест кожнага бюлетэня, весці фота- і відэаздымку без перашкодаў. Пры гэтым варта адзначыць, што каміссія трошкі адышла ад выдначанай законам працэдуры. Пры падліку бюлетэняў са стосаў кожнага з кандыдатаў кожны бюлетэнь не дэманстраваўся асобна, але спраўдзіць пазнакі ў бюлетэні можна было падчас сартавання. Стосы пералічваліся некалькі разоў. У падліку ўдзельнічалі ўсе сябры камісій. Назіральнікі ў гэты час сядзелі за сталом разам з сябрамі камісій. Усе спрэчныя пытанні па зместу бюлетэняў вырашаліся галасаваннем”.

vybory_01_ua.jpg
На падліку галасоў на ўчастку №800583 у г. Кіеў. Фота: ПЦ "Вясна"

Падлік на выбарчым участку №800583 пачаўся ў 20:00, а скончыўся каля 23:00. Потым бюлетэні і пратаколы былі адвезены у ЦВК.

Працэдура падліку галасоў на ўкраінскіх выбарах можа быць прыкладам для ўрэгулявання гэтага пытання ў беларускім заканадаўстве, адзначае Алег Пашкевіч.

vybory_06_ua.jpg
Падлік галасоў на выбарчым участку №800583 у Кіеве. Фота: ПЦ "Вясна"

“На дадзены момант ён заканадаўча не вызначаны. Кожная камісія сама вызначае як гэта рабіць. У выніку атрымліваецца, што гэтая працэдура заўсёды мае негатыўную адзнаку нацыянальных і міжнародных міссіяў назірання”, — кажа юрыст ПЦ “Вясна”.

Галасуе Украіна: Фотарэпартаж "Вясны" з участка Пятра Парашэнкі

У нядзелю, 31 сакавіка, ва Украіне праходзіць першы тур выбараў прэзідэнта, удзел у якім бяруць 39 кандыдатаў. Гэта рэкордная колькасць кандыдатаў за ўсю гісторыю Украіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства