Актывіста затрымалі за плакат з паэтычным радком Някляева

2019 2019-04-22T08:02:49+0300 2019-04-23T16:07:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/piket-minsk-2019-04-21.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Трокскі. Фота: hramada.org

Валянцін Трокскі. Фота: hramada.org

Пад час пікету супраць зносу крыжоў у Курапатах, які адбыўся каля Свята-Духава кафедральнага сабора ў Менску 21 красавіка быў затрыманы адзін з удзельнікаў.

Затрымлівалі актывіста супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Паведамляеццца, што гэта актывіст “Народнай Грамады” Валянцін Трокскі. Ён паспеў перадаць паплечнікам, што яго вязуць у Цэнтральны РУУС. Ці складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння пакуль невядома.

У пікеце бралі ўдзел каля дзесяці чалавек.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства