Суд зноў адклаў разгляд пратэсту іранца Джамшыдзіяна супраць дэпартацыі

2019 2019-04-19T16:22:06+0300 2019-04-23T16:08:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/1_sud_iranec_zam_tutby_phsl_01072016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мехрдад Джамшыдзіян. Фота: TUT.BY

Мехрдад Джамшыдзіян. Фота: TUT.BY

Як паведамляе euroradio.fm, 19 красавіка суд Маскоўскага раёна Мінска адклаў разгляд скаргі іранца Мехрдада Джамшыдзіяна на рашэнне органаў па грамадзянстве і міграцыі аб яго дэпартацыі ў Іран.

15 красавіка, на першым пасяджэнні, суддзя гэтак жа, як і сёння, адклала прыняцце рашэння ў сувязі з неабходнасцю атрымання дадатковай інфармацыі.

Мехрдад Джамшыдзіян прыехаў у Беларусь у 1993 годзе. Тут ён пазнаёміўся з будучай жонкай, завёў сям'ю, у яго трое дзяцей. У 2011 годзе Мехрдада дэпартавалі з Беларусі ў сувязі з адсутнасцю рэгістрацыі. Праз год Мехрдад вярнуўся ў Беларусь, але неўзабаве быў затрыманы міліцыяй: Іран даслаў у Беларусь дакументы па абвінавачванні Джамшыдзіяна ў забойстве роднага брата і маці. Сваякі Джамшыдзіяна лічаць пераслед палітычным:  забіты брат Мехрдада Ізмаіл быў апазіцыйным актывістам. Адзіным, хто абвінавачваў у забойстве Джамшыдзіяна, быў яго бацька. У Іране Джамшыдзіяна чакае смяротнае пакаранне не толькі ў сувязі з абвінавачваннем у забойстве, але і за вераадступніцтва. У 2000-я мужчына прыняў хрысціянства.

Беларуская міліцыя затрымлівала іранца некалькі разоў, апошні — улетку 2018-га. З таго часу ён знаходзіцца ў ІЧУ, там ён перанёс інфаркт.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства