Андрэй Бастунец: Як Сяргея Пятрухіна наогул маглі судзіць за “абразу” і “паклёп”?

2019 2019-04-18T12:58:04+0300 2019-04-18T13:13:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pyatruhin_157uy26.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін у калідоры суда. Фота: ПЦ "Вясна"

Сяргей Пятрухін у калідоры суда. Фота: ПЦ "Вясна"

У чацвер, 18 красавіка, брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна пакаралі штрафам у памеры 360 базавых велічыняў, які ён павінен выплаціць цягам месяца. palitviazni.info папрасіў старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца пракаментаваць вынесены прысуд блогеру Пятрухіну.

“Суд над блогерам Сяргеем Пятрухіным ў Берасці скончыўся прысудам яму штрафа (360 базавых) за “абразу” і “паклёп” і кампенсацыяй маральнай шкоды “пацярпелым” міліцыянтам, – пракаментаваў прысуд на сваёй старонцы ў Фэйсбук кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі. – Пракурор прасіў 2 гады “хіміі” і кампенсацыю.

Зразумела, што справа была заказной ад самага пачатку. Яна паказала, наколькі хворыя ў нас і суды і міліцыя, наколькі яны ўсе павязаныя паміж сабой, і як яны пакрываюць самі сябе.

Са словаў праваабаронцы, “супраціў грамадства і хваля абурэння і салідарнасці не дала ўладам здзейсніць задуманае і закатаць Пятрухіна на “хімію”.

А штраф — перажывем! – аптымістычна адзначае Алесь Бяляцкі.

“Калі хто не ведае, то я нагадаю, што рэпартаж Пятрухіна быў пабудаваны на выказваннях людзей, якія абвінавачвалі міліцыянтаў ў збіцці, – кажа старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец. – Адзін з гэтых людзей падаў заяву аб ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць міліцыянераў, і да гэтага часу заява яшчэ не разгледжана. Калі тут не пастаўлена канчатковая кропка, то як наогул маглі судзіць Пятрухіна за “абразу” і “паклёп”?

Акрамя таго, лічыць кіраўнік БАЖ, сам факт крымінальнага пераследу за інфармацыйныя артыкулы няправільны, бо такія справы павінны разглядацца ў грамадзянскіх судах.

“Пра крымінальнае пакаранне па такіх справах наогул не павінна ісці гаворка, – дадае Андрэй Бастунец. – Але, як мы бачым, гэта не адзіная “справа блогераў” у апошні час. Зразумела, што ўлада бачыць нябеспеку і ў блогерах, і ў незалежных медыя. Мы памятаем, як і ў мінулым годзе пераследвалі журналістаў. Прырода пераследу простая. Улады спрабуюць зрабіць зачыстку інфармацыйнага поля перад выбарамі, і гэта відавочна”.

Пятрухіну па прысуду далі месяц на выплату штрафу і кампенсацыі

Хаця пракурор 15 красавіка прасіў суддзю назначыць яму пакаранне па сукупнасці — абмежаванне волі на 2 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") і штраф памерам 100 базавых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства