Малебен каля адміністрацыі прэзідэнта: аўтазакі і затрыманні

2019 2019-04-15T18:39:45+0300 2019-04-23T16:24:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autazaki-2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аўтазакі каля адміністрацыі прэзтдэнта 15 красавіка. Фота: Новы Час.

Аўтазакі каля адміністрацыі прэзтдэнта 15 красавіка. Фота: Новы Час.

Партыя „Народная Грамада”, якая ўваходзіць у склад Беларускага Нацыянальнага Кангрэса, выступіла з ініцыятывай аб правядзенні малебну ў абарону Курапатаў 15 красавіка ў 18:00 ля рэзідэнцыі Лукашэнкі.

У звароце гаворыцца:

„Лукашэнка працягвае знішчэнне Мемарыяла памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. Па магілах расстраляных беларусаў ездзіць будаўнічая тэхніка. Зламаныя і апаганеныя больш за 150 крыжоў, усталяваных на пахаваннях людзьмі, якія шануюць памяць. Напярэдадні Вялікадня, падчас Вялікага паста ўлада абвясціла вайну галоўнаму сімвалу хрысціянства. Улада дэманстратыўна плюе на веру і традыцыі беларусаў”.

Тым часам “Новы Час” паведамляе, што ахвочых памаліцца ля Адміністрацыі Лукашэнкі чакаюць аўтазакі.

 А вось і першыя затрыманні.

 

“Нас з Марынай затрымаў амап каля рэзідэнцыі, прама пад танкам, забралі пашпарты”, - паспеў напісаць у фэйсбуку Вячка Касінер.

Вячаслава і Марыну Касінеравых змясцілі ў аўтазак.

Стала вядома, што арыштаваны каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель. Пра гэта паведамляе Charter97.org

Магчыма, што сярод затрыманых і актывіст партыі "Народная Грамада" Сяргей Спарыш, які быў адным з арганізатараў акцыі.  Да яго дадому сёння прыходзілі супрацоўнікі міліцыі.

Усяго ў малебне прынялі ўдзел каля 10 чалавек.

Пасля акцыі затрыманыя былі адпушчаныя.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства