Павал Левінаў пазбавіў прэміі віцебскага суддзю Белавуса?

2019 2019-04-12T11:29:36+0300 2019-04-12T11:50:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/levinau-pavel-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Павел Левінаў

Праваабаронца Павел Левінаў

Праваабаронца Павел Левінаў прасіў Вярхоўны суд разгледзець пытанне аб прафесійнай прыдатнасці віцебскага суддзі Іллі Белавуса (суд Кастрычніцкага раёну), які нарабіў шмат памылак і хібаў у адной з пастановаў па адміністрацыйнай справе. Віцебскі аблсуд паабяцаў, што парушэнні суддзі адаб’юцца ня ягонай прэміі.

Як паведамляе "Віцебская Вясна", Павал Левінаў паведаміў у Вярхоўны суд, што суддзя Ілля Белавус у пастанове ад 14 сакавіка 2019 году сказіў прозвішчы пацярпелых (“Круглікаў” замест “Круглік” і г.д.), а адной з іх нават “змяніў” пол. Праваабаронца прасіў разгледзець пытанне ад прафесійнай прыдатнасці суддзі Кастрычніцкага суду Віцебску Іллі Белавуса.

На зварот у Вярхоўны суд адказалі з Віцебскага абласнога суду. Першы намеснік старшыні аблсуду Анатоль Фаменка прызнаў, што “пры вырабе пастановы суддзём Белавусам. І.У. былі зробленыя тэхнічныя апіскі ў прозвішчах пацярпелай і сведкаў”.

“Парушэнне, зробленае суддзём Белавусам І.У., будзе ўлічанае пры яго штомесячным прэміяванні”, – гаворыцца ў адказе з абласнога суду.

Апіскі і памылкі ў пастанове абяцаюць выправіць.

Нагадаем, суддзя Ільля Белавус 11 красавіка пакараў штрафам віцябляніна Ўладзімера Кійко за фатаграфаванне зь бел-чырвона-белым сцягам. У лютым 2018 году менавіта гэты суддзя разглядаў справу, распачатую ў дачыненні віцебскіх журналістаў-фрылансераў Віталя Скрыля і Ўладзімера Лунёва. Белавус аштрафаваў іх агулам на 1200 рублёў – за нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. На погляд праваабаронцаў, гэтыя справы мелі палітычны характар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства