Дзмітрый Бекалюк запатрабаваў адваката, суд перанеслі на 10 красавіка

2019 2019-04-08T15:07:35+0300 2019-04-08T15:17:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bekaliuk-sud-31.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Бекалюк. Фота: Уладзіміра Вялічкіна.

Дзмітрый Бекалюк. Фота: Уладзіміра Вялічкіна.

У судзе Ленінскага раёна г. Брэста пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста ініцыятыўнай групы берасцейцаў, якія змагаюцца супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу Дзмітрыя Бекалюка. Яго затрымалі ў нядзелю, 7 красавіка, калі ён пайшоў у РАУС па позве. Пратакол складзены па артыкуле 22.6 КаАП (ухіленне ад яўкі у орган, які вядзе адміністрацыйны працэс). Высветлілася, што ён проста спазніўся і  прыйшоў у РАУС па позве пазней прызначанага часу.

На судовае паседжанне не дапусцілі прадстаўнікоў грамадскасці і знаёмых Бекалюка. Выключэнне зрабілі для праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна.

Сведкам з боку міліцыі выступае маёр Ігар Пышкін.

Бекалюк тлумачыць, што супрацоўнік міліцыі, які яго затрымаў, не даў магчымасці звязацца з адвакатам, таму патрабуе каб у працэс быў дапушчаны абаронца.

Суддзя Аляксандр Семянчук прадставіў час заключэнне дамовы з адвакатам і прызначыў наступнае паседжанне на 9-30 10 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства