Магілёў: Актывісты падалі заяву на экалагічны пікет у цэнтры горада

2019 2019-04-08T10:56:41+0300 2019-04-08T10:56:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/eco-danger.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстратыўнае фота. Крыніца: verstov.info

Ілюстратыўнае фота. Крыніца: verstov.info

Каардынатар кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў і сябра АГП Таццяна Сівачэнка хочуць расказаць магілёўцам пра экалагічную пагрозу ад СЭЗ «Магілёў».

Па інфармацыі mspring.online, актывісты накіравалі заяву на імя старшыні гарвыканкама Уладзіміра Цумарава 5 красавіка. Па словах Бодзілева, пікет павінен адбыцца на пешаходнай вул. Ленінскай напачатку другой паловы гэтага месяца.

– Мы хочам пашырыць інфармацыю пра экалагічную небяспеку, пагрозу здароўю грамадзянаў, якую нясуць жыхарам Магілёва прадпрыемствы ў свабоднай эканамічнай зоне Магілёў. Колькасць чалавек, якія будуць браць удзел, максімум 10 чалавек, – расказаў актывіст.

Пры гэтым адзінай пляцоўкай горада, дзе палітычным партыям, грамадскім арганізацыям і грамадзянам можна праводзіць масавыя мерапрыемствы, па-ранейшаму застаецца стадыён па вул. Чалюскінцаў. Аднак у хуткім часе Магілёўскі гарвыканкам павінен дадаць прынамсі яшчэ адно месца для мірных сходаў.

У апошнія некалькі месяцаў экалагічная тэма выклікае рэзананс сярод магілёўцаў. Шмат хто скардзіцца на драўняны пах у цэнтры горада. Людзі падазраюць, што крыніцамі саладкаватага водару з’яўляюцца дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы ў СЭЗ «Магілёў».

Таксама ў лістападзе 2018 года на прадпрыемстве «Омск Карбон Магілёў» адбыўся выкід рэчыва, падобнага на сажу. Эколагі правялі аналізы паветра і выявілі перавышэнне гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі цвёрдых часцінак у 40 разоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства