Справаздача па маніторынгу мірнага схода 4 красавіка ва ўрочышцы “Курапаты”

2019 2019-04-06T15:53:22+0300 2019-04-06T16:07:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cntrl_by_kurapaty_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 красавіка 2019 года каля Мінска адбыўся Крыжовы шлях з нагоды дэмантавання крыжоў у мемарыяле Курапаты.

Высновы:

  1. Сход насіў мірны характар (калі "арганізатары маюць мірныя намеры і сход мае негвалтоўны характар" паводле Кіруючых прынцыпаў па свабодзе мірных сходаў АБСЕ). Удзельнікі/-цы не выкарыстоўвалі заклікаў да гвалтоўных дзеянняў і вайны, ня ўжывалі і не правакавалі гвалт. Сваімі дзеяньнямі ўдзельнікі/-цы мірнага сходу не парушалі грамадзкі парадак, правілы дарожнага руху і не ўяўлялі пагрозы грамадзкай бяспецы, а таксама не парушалі правы і свабоды іншых асобаў.  
  2. Пад час мірнага схода адсутнічала магчымасць ідэнтыфікаваць супрацоўнікаў праваахоўных органаў, паколькі большасць з іх былі ў цывільнай форме адзення.
  3. Супрацоўнікі/-цы праваахоўных органаў не перашкаджалі ажыццяўленню незалежнага назірання і працы СМІ.

Метадалогія маніторынгу

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" і Праваабарончы цэнтр "Вясна" праводзяць сістэматычнае назіранне за мірнымі сходамі ў Рэспубліцы Беларусь на падставе распрацаванай метадалогіі маніторынгу. Яна ўключае ў сябе: набор і навучанне назіральнікаў/-ніц прынцыпам грамадскага кантролю, міжнародным стандартам правядзення мірных сходаў і метадалогіі назірання; запаўненне анкеты назірання падчас непасрэднага назірання; апрацоўка анкет і напісанне справаздачы. Анкета назірання за мірнымі сходамі распрацавана сумесна праваабарончымі арганізацыямі і ўключае пытанні аб магчымасці выканання назіральнікамі/-ніцамі і журналістамі/-ткамі сваіх функцый, аб паводзінах арганізатараў і ўдзельнікаў/-ніц мірнага схода, супрацоўнікаў/-ніц органаў аховы правапарадку, а таксама наяўнасць на масавым мерапрыемстве хуткай дапамогі. Назіральнікі і назіральніцы дапускаюцца да назірання толькі ў выпадку згоды на выкананне правіл і прынцыпаў назірання (незалежнасць і палітычная нейтральнасць; апісанне фактаў, а не меркаванняў; неўмяшанне ў падзею, за якой назіраюць; прыхільнасць прынцыпам правоў: адмова ад любых формаў гвалтоўных дзеянняў і дыскрымінацыйных практык; карэктныя паводзіны). Падчас выканання сваіх абавязкаў назіральнікі/-цы трымаюцца асобна ад удзельнікаў/-ніц. Яны пазначаныя бэйджамі  і сінімі камізэлькамі з надпісам "#controlBY".

Папярэдняя інфармацыя

Раніцай 4 красавіка 2019 года ў сацыяльных сетках і СМІ з’явілася інфармацыя пра дэмантаж і вываз крыжоў (каля 70 штук) у Народным мемарыяле “Курапаты” прадстаўнікамі Бараўлянскага спецыяльнага лясгасу. Паводле інфармацыі СМІ было затрымана не менш 10 актывістаў/-так. Днём 4 красавіка адразу ў некалькіх сацыяльных сетках і месэнджарах пачаліся абмеркаванні правядзення супольнай малітвы і “Крыжовага шляху” у Курапатах. Збор людзей быў прызначаны а 19 гадзіне на ўзвышшы  “Галгофа”. Мірны сход меў спантанны характар.

Падчас правядзення мірнага схода вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 2 назіральніка, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі пазначаныя належным чынам.

Ход мірнага схода:

Падчас мірнага схода былі адзначаны наступныя факты:

  • У 19:10 не менш 125 удзельнікаў і ўдзельніц сабраліся на ўзвышшы, пачалася прамова да малітвы.

  • Агульна ў мерапрыемстве бралі удзел не менш 240 чалавек. Не менш 12 супрацоўнікаў\-ніц міліцыі прысутнічалі на месцы схода ў цывільнай форме адзення, апазнаць іх можна было па рацыях, слухаўках і іншых спецыфічных прыкметах. Таксама 2 супрацоўніка міліцыі ў форменнай вопратцы прысутнічалі на выхадзе з мемарыялу.
  • У 19:25 пачаўся “Крыжовы шлях”, выяўныя арганізатары адсутнічалі, людзі арганізоўваліся самастойна. Супрацоўнікі\-цы праваахоўных органаў у цывільным здымалі на відэа і суправаждалі калону, якая рухалася да месца дэмантаваных крыжоў. 

  • Падчас руху людзі маліліся, спявалі “Магутны Божа”, трымалі ў руках агніцы са свечкамі
  • Мірны сход скончыўся каля 19:45, людзі спявалі “Магутны Божа”, выкарыстоўвалі лозунг “Жыве Беларусь!”, паставілі агніцы са свечкамі каля драўляных крыжоў і пачалі разыходзіцца.

Рэкамендацыі:

супрацоўнікам/ -цам праваахоўных органаў:

  • ажыццяўляць ахову грамадскага парадку падчас мірных сходаў у форменным абмундзіраванні, а таксама быць пазначанымі індывідуальнымі ідэнтыфікацыйнымі сродкамі (напрыклад, бэйджамі або нагруднымі знакамі);
  • прызначаць кантактную асобу з ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі/-цамі, СМІ, арганізатарамі і ўдзельнікамі/-цамі мірнага сходу.

суб'ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:

  • ініцыяваць змены ў нацыянальнае заканадаўства для прывядзення ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды сходаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства