У Брэсце працягваецца ціск на праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода Дапоўнена

2019 2019-04-05T09:20:25+0300 2019-04-05T11:32:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/berscie-akb-mityng-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў з расцяжкай "Нет заводу АКБ". Фота Радыё Свабода.

Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў з расцяжкай "Нет заводу АКБ". Фота Радыё Свабода.

Як піша ў фэйсбуку берасцейскі актывіст Аляксандр Абляк, ноччу з 4 на 5 красавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі сына Дзяніса праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам Майсея Мазько. На апошняга распачата крымінальная справа. Майсей Мазько цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання з вечара 2 красавіка.

Вядома, што ўвечары дома ў Мазько быў праведзены ператрус, па выніку якога не было знойдзена забароненых рэчываў. Пасля гэтага затрымалі Дзяніса Мазько. Як паведаміў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк "Радыё Свабода":

«Пры падтрымцы АМАПу і службовай сабакі правялі ператрус на надзеле, дзе разьмешчаны падмурак, вагончык. Нічога не знайшлі, нічога не забіралі, але позна ўвечары Дзяніса запрасілі ў Сьледчы камітэт, доўга дапытвалі, і а 1:30 стала вядома, што яго затрымліваюць па крымінальнай справе на трое сутак. Па той жа справе, што і Майсея».

Акрамя гэтага, як перадае берасцейскі блогер Аляксандр Кабанаў, вызываюць у РАУС актывіста Ігара Зубіка. Таксама каля дома Таццяны Фесікавай дзяжурыць машына, у якой меркавана знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Нагадаем, 2 красавіка ў другой палове дня ў машыне, за рулём якой ехаў актывіст Майсей Мазько, знайшлі патроны, брыкет неўстаноўленага рэчыва, а таксама прадмет, падобны па знешніх прыкметах на запаў выбуховага прыстасавання. На актывіста ўзбуджаная крымінальная справа. Ён чацвёртыя суткі знаходзіцца ў ІЧУ. Актывісты лічаць, што гэта правакацыя.

Сваякі Майсея Мазько: Змяніць і дамагчыся можна шмат чаго, калі адчуваеш падтрымку

Родныя і блізкія актывіста Майсея Мазько, які з'яўляецца ўдзельнікам ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам, лічаць яго затрыманне правакацыяй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства