Марыя Багданава – следчым: Вы мяне не зломіце, буду змагацца да канца

2019 2019-04-03T08:20:34+0300 2019-04-03T08:20:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bagdanava-maryia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Георгіеўна Багданава.

Марына Георгіеўна Багданава.

Маці загінулага ў 2016 годзе ў Жодзінскай турме №8 Алега Багданава атрымала чарговае, шостае па ліку, уведамленне аб спыненні папярэдняга расследавання крымінальнай справы. Увесь гэты час Марыя Багданава намагаецца, каб вінаваты ў смерці сына турэмны персанал панёс адказнасць за сваю халатнасць і неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў, якое пацягнула смерць пацыента.

Справу Багданава неаднаразова ўзбуджалі і спынялі ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства. У апошнім, дасланым ягонай маці адказе ад 20 сакавіка 2019 года, абласное ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці паведаміла аб тым, што расследванне прыпыняецца у сувязі з адсутнасцю складу злачынства. Хаця, напачатку студзеня 2019 года маці звярнулася ў Следчы камітэт з просьбай, каб справу перадалі на раследванне іншаму следчаму, паколькі палічыла, што станоўчага выніку ізноў не будзе.

Менавіта таму Марыя Багданава даслала электронны зварот на імя Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі падчас ягонай сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ 3 лютага.

Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пераслала зварот у Генеральную пракуратуру, якая 14 сакавіка паведаміла жанчыне, што “крымінальная справа узбуджаная 6 кастрычніка 2016 года па факце смерці ў ПУ “Турма №8” А. Багданава знаходзіцца ў вытворчасці СУ СК РБ па Мінскай вобласці” і далей: “Законнасць прынятага па справе працэсуальнага рашэння будзе правераная органамі пракуратуры”.

Такім чынам, кола праверак і адмоў у гэтай справе ізноў замкнулася…

СК узбудзіў крымінальную справу па факце смерці ў Жодзінскай турме Алега Багданава

Раніцай 29 студзеня 2016 года, знаходзячыся ў ізалятары турэмнай бальніцы, Алег Багданаў памёр ад вострай сардэчнай недастатковасці.

Марыя Багданава, прадчуваючы, што следчыя і на гэты раз спыняць папярэдняе расследванне, патрапіла на прыём да намесніка начальніка абласнога ўпраўлення СК Андрэя Кірылава, які, аднак, простым тэкстам  паведаміў маці, што, маўляў, не вы адна пахавалі сына, што такое здараецца…

“Усё адно я не дарую смерці майго сына, - заяўляе Марыя Багданава. – Яны мяне не зломяць ніколі, буду змагацца да канца, а закон бумеранга ніхто яшчэ не адмяняў”.

Жыхар Мінска Алег Багданаў памёр у ВУ «Турма №8» г. Жодзіна 29 студзеня 2016 г. ад вострай сардэчнай недастатковасці. У 2014 годзе перанёс цяжкую аперацыю на сэрцы, з'яўляўся інвалідам 3-ці групы і меў патрэбу ў пастаяннай кваліфікаванай медыцынскай дапамозе, назіранні ўрача-кардыёлага. Маці лічыць, што сыну ў СІЗА не аказалі належнай медыцынскай дапамогі. 

Дзеянні кантралёраў і фельчара пад час смерці Алега Багданава ў Жодзінскай турме №8

Відэазапіс з камеры назірання ў Турме №8 г. Жодзіна, на якім бачныя хаатычныя дзеянні кантралёраў, фельчара і старонніх асоб у камеры № 107 пры правядзенне рэанімацыйных мерапрыемстваў пад час смерці зняволенага Алега Багданава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства