“Выбары прайшлі свабодна” — НДА Украіны і міжнародныя арганізацыі Фота

2019 2019-04-01T18:11:56+0300 2019-04-03T11:43:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padlik_galasou_ua_134.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны афіцыйна абвясціла другі тур выбараў прэзідэнта. Ён пройдзе праз тры тыдні — 21 красавіка. Па ўкраінскаму выбарчаму заканадаўству, калі ні адзін з кандыдатаў не набярэ больш за 50% галасоў, мусіць адбыцца другі тур.

padlik_galasou_ua.jpg
На падліку галасоў на выбарчым участку №800588 у Цэнтральным доме афіцэраў Узброеных сіл у Кіеве. Фота: ПЦ "Вясна"

ЦВК Украіны па стане на 18:00 апрацавала амаль усе выбарчыя бюлетэні — каля 90%. Паводле афіцыйных дадзеных кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Зяленскі набраў каля 30% галасоў, а Пётр Парашэнка — каля 16%. Яны выходзяць у другі тур выбараў.

padlik_galasou_ua_134.jpg
Злева-незалежны назіральнік і старшыня выбарчай камісіі на падліку галасоў на выбарчым участку №800588 у Цэнтральным доме афіцэраў Узброеных сіл у Кіеве. Фота: ПЦ "Вясна"

У панядзелак, 1 красавіка, грамадзянская арганізацыя, якая займаецца маніторынгам выбарчых працэсаў, Камітэт выбарцаў Украіны (КВУ), сумесна з Еўрапейскай платформай за дэмакратычныя выбары (EPDE) зладзілі ў Кіеве брыфінг, дзе прадстаўнікі арганізацый пракаментавалі першы тур выбараў на іх адпаведнасць украінскаму заканадаўству і міжнародным стандартам. У дзень галасавання за ходам выбарчага працэсу назіралі 2034 афіцыйных назіральнікаў КВУ.

vku.jpg
Аналітык КВУ Дзяніс Рыбачок, генеральны дырэктар КВУ Аляксей Кошель і Штэфані Шыфер, дырэктарка Еўрапейскай платформы за дэмакратычнымі выбарамі. Фота: ПЦ "Вясна"

Генеральны дырэктар КВУ Аляксей Кошель распавёў аб найбольш тыповых парушэннях на выбарчых участках Украіны, сярод якіх: памылкі ў працы ўчастковых выбарчых камісій, разгалашэнне таямніцы галасавання выбаршчыкаў шляхам публікацыі адпаведных фотаматэрыялаў, правядзенне агітацыі па-за тэрмінаў, вызначанымі Законам "Аб выбарах Прэзідэнта Украіны", праблемы са спісамі выбаршчыкаў. 

Прадстаўнікі Грамадскай сеткі “Апора” таксама адзначаюць, што найбольш масавымі парушэннямі на выбарах 31 сакавіка было разгалашэнне таямніцы галасавання і фатаграфаванне выбарчага бюлетэня.

“Аднак у цэлым парушэнні не насілі сістэмнага характару і былі не такімі, што маглі істотна паўплываць на вынікі волевыяўлення грамадзян. Але ёсць непрыемныя факты, якія мы павінны адзначаць”, зазначыў аналітык КВУ Дзяніс Рыбачок падчас брыфінгу 1 красавіка.

obse_1.jpg
У цэнтры — спецыяльны каардынатар АБСЕ, ганаровы прэзідэнт ПА АБСЕ Ілка Канерва падчас канферэнцыі 1 красавіка ў Кіеве. Фота: ПЦ "Вясна"

Таксама ў панядзелак, 1 красавіка, у Кіеве адбылася вялікая сумесная прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў місіі міжнародных назіральнікаў за выбарамі ва Украіне ў складзе прадстаўнікоў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДПІЧ) АБСЕ, Парламенцкай асамблеі АБСЕ, парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), парламенцкай асамблеі НАТА і Еўрапейскага парламента.

Па словах спецыяльнага каардынатара АБСЕ, ганаровага прэзідэнта ПА АБСЕ Ілкі Канервы выбары ва Украіне ў цэлым праходзілі свабодна, кандыдаты маглі спаборнічаць без абмежаванняў. Ён таксама адзначыў, што на мінімізацыю парушэнняў на выбарах паўплываў у тым ліку той факт, што была вялікая колькасць міжнародных назіральнікаў.

Па выніках місіі спецыяльны каардынатар АБСЕ падкрэсліў, што парушэнні, устаноўленныя ў дзень галасавання, у цэлым не паўплываюць на вынік галасавання.

obse_2.jpg
Кіраўніца назіральнікаў АБСЕ Дорыс Барнэтт на прэс-канферэнцыі 1 красавіка. Фота: ПЦ "Вясна"

Кіраўніца назіральнікаў АБСЕ Дорыс Барнэтт заявіла падчас канферэнцыі, што негледзячы на раней выказаныя асцярогі, дзень выбараў ва Украіне прайшоў добра. Яна выказала надзею, што пасля пацверджання, вынік будзе прызнаны і другі тур будзе такім жа мірным, спарадкаваным і эфектыўным.

Нагадаем, што ўчора, 31 сакавіка, адбыўся першы тур выбараў прэзідэнта Украіны.

padlik_galasou_ua_2.jpg
На падліку галасоў на выбарчым участку №800588 у Цэнтральным доме афіцэраў Узброеных сіл у Кіеве. Фота: ПЦ "Вясна"

Партнёрства

Сяброўства