viasna on patreon

Жыхар Смаргоні пасля ЛПП: “Гэта не лячэнне, а выкарыстанне амаль бясплатнай рабочай сілы”

2019 2019-03-28T14:51:55+0300 2019-03-28T15:38:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ltp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Яшчэ ў жніўні 2017 г. суд Смаргонскага раёна па заяве Смаргонскага РАУС накіраваў жыхара Смаргоні Сяргея Цыркуновіча ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) тэрмінам на адзін год.

З рашэннем суда “зацікаўленая асоба” (менавіта так абазначана правовое становішча Сяргея Цыркуновіча ў судовым працэсе) не пагадзілася і абскардзіла яго ў Гродненскі абласны суд. У касацыйнай скарзе сваю нязгоду ён абгрунтаваў тым, што накіраваннем у ЛПП парушана гарантаванае Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах яго права на свабоду і асабістую недатыкальнасць (арт. 9); ён будзе утрымлівацца ў паднявольным стане і выконваць прымусовую працу (арт. 8); утрыманне ў ЛПП – факт прыніжаючага годнасць абыходжання (арт. 7).

Але абласны суд без належнага аналізу дадзеных парушэнняў у задавальненні скаргі адмовіў.

Тым не менш, яшчэ да накіравання ў ЛПП Сяргей Цыркуновіч паспеў падаць індывідуальны зварот у Камітэт ААН па правах чалавека, накіраваўшы яе ў прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь. Але зварот прадстаўніцтва вярнула, маўляў, яно не займаецца перасылкай карэспандэнцыі ў Жэневу.

Тым часам Сяргей Цыркуновіч адбыў больш за восемь месяцаў у ЛПП і ў 2018 годзе быў датэрмінова выпушчаны за ўзорныя паводзіны.

Пасля вяртання з гэтай установы пацярпелы звярнуўся да праваабаронцы “Вясны” Алеся Дзергачова і патлумачыў яму, што накіраванне ў ЛПП – "гэта не лячэнне, а выкарыстанне хворых на алкагалізм у якасці, бадай што, бясплатнай рабочай сілы". Ніякага лячэння ён не атрымліваў. Ізаляваныя грамадзяне на працягу працоўнага дня выкарыстоўваліся на вытворчасці, а заробленых грошай не заўсёды хапала на ежу і бытавыя патрэбы. Адзінае “лячэнне” – строгая забарона на ўжыванне алкаголю. Парушальнікаў караюць ізаляцыяй у спецыяльнай камеры, а пасля заканчэння тэрміну “лячэння” могуць яго павялічыць. Гэта проста зневажальныя адносіны да чалавека.

З існаваннем такой установы Сяргей Цыркуновіч змірыцца не можа, а таму папрасіў Алеся Дзергачова падрыхтаваць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

На гэты раз індывідуальны зварот накіравана непасрэдна ў Жэневу. У ім Сяргей Цыркуновіч просіць Камітэт канстатаваць парушэнне Рэспублікай Беларусь артыкулаў 7, 8 і 9 Міжнароднага Пакта ў адносінах да яго і кампенсаваць яму страчаны заробак у сувязі са звальненнем з асноўнага месца працы пры накіраванні ў ЛПП, а таксама рэкамендаваць Рэспубліцы Беларусь адмяніць Закон “Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах утрымання ў іх”.

Месцы несвабоды ў Беларусі

Што такое ЛПП, як туды трапляюць і як там утрымліваюцца людзі, чытайце ў маніторынгавай справаздачы ПЦ "Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства