viasna on patreon

МЗС адказаў на просьбу акрэдытаваць «Белсат»

2019 2019-03-13T11:05:39+0300 2019-03-14T13:39:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_borozenko_belsat_20170803_tutby_brush_phsl_-img_0330.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: tut.by

Фота: tut.by

Намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў адказаў на петыцыю акрэдытаваць «Белсат», якая з’явілася на сайце Petitions.by у студзені. Зварот падпісалі 186 карыстальнікаў, паведамляе belsat.eu.

У петыцыі патрабавалі правесці праверку, каб высветліць, з якой прычыны МЗС адмаўляе «Белсату» у акрэдытацыі, а таксама забяспечыць бесперашкодную працу незалежных СМІ. Там сцвярджалася, што датычна некаторых з іх у Беларусі выконваюцца не ўсе артыкулы закону «Аб сродках масавай інфармацыі», а дзяржаўныя тэлеканалы маюць манаполію на вяшчанне.

«Грамадзяне Рэспублікі Беларусі маюць права на атрыманне дакладнай інфармацыі пра падзеі ў краіне без прапагандысцкай афарбоўкі. У цяперашні момант у грамадзянаў пенсійнага ўзросту няма сталага вольнага доступу да сеткі Інтэрнет для атрымання абʼектыўнай інфармацыі з альтэрнатыўных афіцыйным крыніцаў інфармацыі», – гаварылася ў петыцыі.

У дадатак аўтары звароту падкрэслівалі: свабода слова і права на атрыманне інфармацыі ёсць неадʼемным правам свабоднай асобы, зарукай фармавання абʼектыўных поглядаў на падзеі. Інфармацыйная ж ізаляцыя можа мець сумныя наступствы, а незалежная журналістыка павінна быць недатыкальнаю.

У адказе прадстаўнік МЗС спаслаўся на законы, паводле якіх акрэдытуюцца журналісты і карэспандэнцкія пункты, а не каналы. 

Адказ МЗС. Дакумент з сайту petitions.by
Адказ МЗС. Дакумент з сайту petitions.by

«Запытаная ў вашым звароце «акрэдытацыя спадарожнікавага каналу «Белсат» не значыцца ў вышэй выкладзеных пытаннях кампетэнцыі МЗС і не прадугледжаная ў спісе адміністрацыйных працэдураў, якія здзяйсняе Міністэрства», – гаворыцца ў лісце намесніка міністра.

Шастакоў нагадаў, што ў 2014 годзе Вярхоўны суд забараніў «Белсату» выкарыстоўваць сваю назву пры трансляцыі на Беларусь пасля скаргі ўласніка кампаніі «БЕЛСАТплюс» Андрэя Белякова, якому нібыта належыць адпаведны гандлёвы знак.

Праз адсутнасць акрэдытацыі журналісты і аператары "Белсату" рэгулярна зазнаюць ціск уладаў: іх часта судзяць паводле ч. 2 і ч. 3 арт. 22.9 КоАП ("незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ"). Таксама ў працаўнікоў тэлеканалу неаднаразова канфіскоўвалі тэхніку. За час працы «белсатаўцаў» аштрафавалі агулам на больш чым 85 тысяч долараў, аднак мы працягваем развівацца і працаваць для сваёй аўдыторыі.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства