Пачаліся спрэчкі бакоў па справе праваабаронцы Аюба Ціціева Дапоўнена

2019 2019-03-11T12:50:23+0300 2019-03-12T16:26:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/titiev_sud_11.03.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прысутныя на судовым працэсе па справе Аюба Ціціева 11 сакавіка 2019 года. Фота з сацсетак

Прысутныя на судовым працэсе па справе Аюба Ціціева 11 сакавіка 2019 года. Фота з сацсетак

11 сакавіка ў Шалінскім судзе пачаліся спрэчкі бакоў па справе кіраўніка аддзялення ПЦ "Мемарыял" у Чачні, праваабаронцы Аюба Ціціева. Яго абвінавачваюць у захоўванні наркотыкаў па ч. 2 арт. 228 Крымінальнага кодэкса Расійскай Федэрацыі.

titiev_sud3_11.03.jpg
Аюб Ціціеў у судзе

Пракурор Джабраіл Ахматаў лічыць, што віна праваабаронцы даказаная, ён запрасіў для Аюба Ціціева чатыры гады пазбаўлення волі са штрафам у 100 000 расійскіх рублёў.

На судзе прысутнічаюць прадстаўнікі Мемарыялу, Human Rights Watch, Грамадзянскага садзейнічання, Маскоўскай Хельсінкскай Групы, Грамадскага вердыкту, FIDH, OMCT, Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў чалавека. Сярод прысутных у зале суда старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі.

titiev_sud2_11.03.jpg
Алесь Бяляцкі ў залі суда

З боку абароны выступае адвакатка Марына Дубровіна. Яна заяўляе, што Аюб Ціціеў не мае ніякага дачынення да наркотыкаў, а пераследуюць яго за ягоную працу. Аюбу і іншым супрацоўнікам "Мемарыялу" у Чачні не раз пагражалі. Некаторыя былі вымушаныя з'ехаць з Расіі.

За 17 гадоў працы Аюб ніколі не адчуваў сябе ў бяспецы.

Марына Дубровіна апісвае, як калегі 9 студзеня раніцай шукалі яго, як высветлілі, дзе ён знаходзіцца. Тады прыйшлося прыцягваць кіраўніка прэзідэнцкага савета па правах чалавека Міхаіла Фядотава. Яму стала вядома ад Хеды Саратавай, мясцовай грамадскай дзяячкі, што Аюб сапраўды затрыманы і знаходзіцца ў Курчалоеўскім АМУС.

Віна Аюба Ціціева не даказаная, упэўненая адвакатка.

Версія Аюба пацвярджаецца паказаннямі сведкі Усмана Юсупава, з якім яны павінны былі сустрэцца раніцай.

У судзе сведкі абароны распавядалі, якую вялікую працу, у тым ліку сацыяльную, рабіў Аюб Ціціеў у Чачні. Гэта аднаўленне школ, дапамога ім. А таксама маніторынг умоваў утрымання выхадцаў з Каўказа ў месцах пазбаўлення волі.

Многія сведкі далі праваабаронцу станоўчую характарыстыку, ён вядзе здаровы лад жыцця, выконвае ісламскія традыцыі. Ніхто з іх не верыць, што Аюб мае нейкае дачыненне да наркотыкаў. Гэта не вяжацца з яго асобай.

Абвінавачванне ж не прадаставіла доказаў таго, што наркотыкі маюць дачыненне да праваабаронцы. Марына Дубровіна просіць апраўдаць Аюба Ціціева.

У судзе абвешчаны перапынак да 13:00.

Пасля перапынку адвакат Пётр Заікін у сваім выступе прааналізаваў пісьмовыя доказы па справе. Усе яны поўныя заганаў - без спасылак на методыку і іншых неабходных указанняў.

Так, напрыклад, 9 студзеня 2018 года камеры відэаназірання на шляху руху Аюба Ціціева ад месца затрымання да АМУС і назад не працавалі. Або запісы не захаваліся. Гэта камеры на банках, адміністрацыйных будынках і прыватных уладаннях. Такога проста не магло быць.

«Усё абвінавачванне пабудавана на ланцужку дзіўных выпадковасцяў», - кажа Заікін.

Ён прывёў больш за 20 пунктаў з такімі "выпадковасцямі". Фальсіфікацыя была на ўсіх узроўнях, пачынаючы ад затрымання Аюба Ціціева.

Пётр Заікін кажа, што ўсе дапытаныя ў судзе супрацоўнікі Курчалоеўскага АМУС казалі, што ў аддзеле няма камуфляваных машын. А ў адказе з АМУС паказана, што камуфляваныя машыны ёсць (нават пералічаныя іх маркі і нумары). Ці гэтая папера - падробка, ці абвінавачванне запрасіла ў суд некалькі дзясяткаў ілжэсведак.

Пётр Заікін просіць апраўдаць Аюба Ціціева, так як яго віна не даказаная. Довадаў дзяржабвінавачання недастаткова для прызнання праваабаронцы вінаватым, доказы спрэчныя і супярэчлівыя.

Наступным выступае адвакат Ілля Новікаў. Ён звяртае ўвагу, што дзяржабвінавачанне выступала 20 хвілін па справе, следства па якой вялося восем месяцаў. Асноўную частку выступу дзяржабвінавачанне прысвяціла таму, што тлумачыла небяспеку распаўсюджвання наркотыкаў, а не даказвала віну Аюба Ціціева.

Суддзя ў ходзе працэсу брала на сябе ролю дзяржабвінавачання, не выкарыстоўваючы аргументы дзяржабвінавачання, а прыдумляючы свае ўласныя. Стандарт суддзі - "не выключана". Доказ прымаецца ў тым выпадку, калі нешта "дапушчальна".

"Баюся, што такое "не выключана" будзе і ў прысудзе", - кажа Новікаў.

У судзе выступалі сведкі, знаёмыя Аюба, многія з іх нарадзіліся ў Кіргізіі, яны пражылі няпростае жыццё. І іх слова мае вагу. Гэта былі не плёткі, гэта паказанні ў судзе. 20 пажылых людзей прыйшлі ў суд і сказалі, што яны не вераць у вінаватасць Аюба, не вераць дзяржабвінавачанню. Гэта прысуд пракурорам - іх абвінавацілі ў хлусні.

У спрэчках прысутныя не пачулі ад дзяржабвінавачання ні слова аб сведках - 50ці паліцэйскіх, якія не маюць дачынення да справы. Гэта паказальна.

Гэта маркіруе не столькі стыль канкрэтных дзяржабвінаваўцаў, колькі пазіцыю дзяржавы ў дадзеным выпадку.

Калі следства не рыхтавалася фальсіфікаваць канкрэтную справу супраць канкрэтнага чалавека, не займалася б такім хаатычным пошукам сведак.

"Быць жывым прыкладам, як гэта рабіў Ціціеў доўгія гады, пад сілу вельмі нешматлікім", - падкрэсліў адвакат.

Усе навіны па справе Аюба Ціціева

9 студзеня 2018 года ў Чачэнскай рэспубліцы быў затрыманы праваабаронца Аюб Ціціеў. У яго машыну падкінулі наркотыкі, самога яго арыштавалі, а ў ліпені пачалося судовае разбіральніцтва.

Нагадаем, праваабаронца і кіраўнік чачэнскага аддзялення «Мемарыялу» Аюб Ціціеў быў затрыманы 9 студзеня 2018 года ў Чачні і знаходзіцца пад арыштам па абвінавачванні ў захоўванні 200 грамаў марыхуаны. Сам ён не прызнае сваёй віны, а яго абарона настойвае, што наркотыкі яму былі падкінутыя, а справа супраць яго сфабрыкаваная.

У канцы кастрычніка міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International перадала ў адміністрацыю прэзідэнта Расіі больш за 169 тысяч подпісаў з розных краін з патрабаваннем адпусціць Аюба Ціціева, а таксама спыніць ціск на праваабаронцаў і забяспечыць справядлівае расследаванне іх спраў.


Чытайце таксама:

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства