viasna on patreon

"Разбуральніцы легенд": лекцыя, гульня і паштоўкі ў дадатак да 8 сакавіка

2019 2019-03-05T11:18:54+0300 2019-03-05T20:20:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cvety_n.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На мінскай пляцоўцы "Тэрыторыя Правоў" Валанцёрская служба "Вясны" ў межах мерапрыемстваў да Міжнароднага жаночага дня W-day правядзе інтэрактыўную лекцыю "8 сакавіка. Разбуральніцы легенд". Запрошаныя эксперткі па гендэрных правах і актывісткі раскажуць пра гісторыю дня 8 сакавіка і ўніверсальнасць правоў чалавека.

Акрамя гэтага, праваабаронцы "Вясны" прэзентуюць альтэрнатыўныя паштоўкі да 8 сакавіка  #FLOWERPOWER:

"Сёння многія забыліся пра сапраўдны сэнс свята — барацьбу жанчын за роўныя правы і магчымасці. Няхай вясновыя кветкі на нашых паштоўках нагадаюць, што сапраўды варта абмяркоўваць у гэты дзень. Прыгажосць, пяшчота і слабасць? А вось і не! Роўныя магчымасці, правы і свабоды! Час правам заквітнець!"

Прысутныя атрымаюць у падарунак паштоўкі, якімі змогуць правільна павіншаваць сваіх блізкіх.

Напрыканцы мерапрыемства валанцёры правядуць пазнавальную гульню пра гендэрныя стэрэатыпы, у якой можа прыняць удзел кожны_ая прысутны_ая.

Смела запаўняй рэгістрацыйную форму і прыходзь з сяброўкамі і сябрамі. Печыва і гарбата гарантуюцца!

Уваход вольны, але варта зарэгістравацца ТУТ.

Калі: 7 сакавіка, чацвер

Дзе: Тэрыторыя Правоў (метро Уручча; вул. Ложынская 16; пам. 404)

У колькі: 19:00 - 21:00

  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства