Суд абвясціў прысуд Марыне Золатавай: вінаватая, штраф у памеры 300 базавых Фота Дапоўнена

2019 2019-03-04T09:49:09+0300 2019-03-04T14:38:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zolatava_prysud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Заводскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнай рэдактаркі TUT.BY, якую абвінавачваюць у бяздзейнасці службовай асобы. У панядзелак, 4 сакавіка, у 12.30 суд вынесены прысуд.

Суд Заводзкага раёну г. Мінску агучыў прысуд галоўнай рэдактарцы парталу Tut.by Марыне Золатавай па ч.2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса за «бяздзеянне службовай асобы». Суддзя Аляксандар Петраш абвяшчае: вінаватая і прысуджаецца да штрафу ў памеры 300 базавых велічыняў, альбо 7 650 рублёў.  А таксама спагнаць з яе выдаткі БелТА на адвакатаў у суме 6000 рублёў.

У каментарах журналістам Марына Золатава прызналася, што не чакала такі мяккі прысуд. Улічваючы тое, што пракурорка запрасіла пакаранне — штраф у тры разы большы.

Важна, што суд не забараніў ёй і надалей займацца прафесійнай дзейнасцю.

Нагадаем, 25 лютага дзяржабвінаваўца па справе "БелТА" Юлія Харчэйкіна запрасіла пакаранне для Золатавай: штраф у тысячу базавых велічыняў.


Больш падрабязна чытаць пра судовы працэс:

Суд над Марынай Золатавай: дзень першы

Суд над Марынай Золатавай: дзень другі

Суд над Марынай Золатавай: дзень трэці 

Суд над Марынай Золатавай: дзень чацвёрты

Суд над Марынай Золатавай: дзень пяты

Суд над Марынай Золатавай: дзень шосты

Суд над Марынай Золатавай: дзень сёмы

Суд абвясціў прысуд Марыне Золатавай: вінаватая, штраф у памеры 300 базавых
Суд над Марынай Золатавай па "справе БелТА"

Партнёрства

Сяброўства