viasna on patreon

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь не задаволіў нагляднай скаргі Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна” па справе аб яго ліквідацыі.

2003 2003-12-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24.12.2003 г. Намесьнік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь В.М. Вышкевіч адмовіў у задавальненьні нагляднай скаргі на рашаньне Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Нагадаем, што 28 кастрычніка рашэньнем судзьдзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь В.Г. Кулік было ліквідаванае Грамадскае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Падставай для ліквідацыі аб’яднаньня, згодна з вынесеным рашэньнем, стала грубае парушэньне заканадаўства, якое было дапушчанае ім падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2001 г.
У скарзе на імя Старшыні Вярхоўнага Суда сябры аб’яднаньня прасілі адмяніць вынесенае рашэньне, як не заснаванага на законе. У скарзе было ўказана, што згодна з ч. 3 Арт. 117 ГК РБ асаблівасьці прававога палажэньня грамадскае аб’яднаньняў вызначаецца заканадаўствам. Такім законам з’яўляецца Закон РБ “Аб грамадскіх аб’яднаньнях”. На думку сябраў ПЦ “Вясна” гэта азначае, што аб’яднаньне не павінна было ліквідоўвацца па п.2 арт. 57 ГК РБ, а парушэньняў Закона “Аб грамадскіх аб’яднаньнях” ПЦ “Вясна” на працягу 2002-2003 г.г. дапушчана не было.
У сваім рашэньні Намесьнік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь В. М. Вышкевіч падцвердзіў высновы папярэдняга судовага рашэньня і адмовіў у задавальненьні скаргі.

Інфармацыйны аддзел ПЦ “Вясна”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства