Лідзія Ярмошына: Мая ўлюбёная дата – нядзеля, 1 снежня

2019 2019-02-22T15:41:59+0300 2019-02-26T11:36:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna_biudzhety_vybarkamau_tutby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Ярмошына. Фота: Аляксандр Корсакаў, TUT.BY

Лідзія Ярмошына. Фота: Аляксандр Корсакаў, TUT.BY

Пад час інтэрнэт-відэабрыфінгу  22 лютага старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына падзялілася сваімі меркаваннямі наконт тэрмінаў правядзення парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, зменаў у выбарчае заканадаўства і тэхнічным забеспячэнні выбарчых працэсаў.

Нагадаем, у 2020 годзе ў Беларусі павінны прайсці як прэзідэнцкія, так і парламенцкія выбары. Аднак у 2018 годзе з’явілася інфармацыя аб магчымым пераносе адной з электаральных кампаній на 2019 год.

Лідзія Ярмошына ўнесла інтрыгу і прапанавала правесці выбары ў нядзелю, 1 снежня 2019 года, пры гэтым не паведаміла, якія гэта будуць выбары.

“Мы спадзяемся, што інтрыга будзе раскрытая падчас штогадовага паслання кіраўніка дзяржавы, недзе ў красавіку", – дадала яна.

У любым выпадку ЦВК рыхтуецца да двух асобных выбарчых кампаніяў.

Наконт зменаў у выбарчым заканадаўстве Ярмошына паведаміла, што напачатку трэба ўнесці змены ў Канстытуцыю, таму сэнсу ўносіць змены у Выбарчы кодэкс зараз няма. Частка прапаноў АБСЕ аб зменах у выбарчае заканадаўства па выніках апошніх кампаній ЦВК перапрацавала творча і ўнесла кіраўніку дзяржавы для прапаноў.


   Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства