Брэст: трэцяе затрыманне за суткі

2019 2019-02-17T10:09:28+0300 2019-02-17T10:22:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alex_kabanau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Кабанаў

Аляксандр Кабанаў

У нядзелю а 8 гадзіны раніцы стала вядома, што ў горадзе Бярозе супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста і блогера Аляксандра Кабанава. Як вынікае з яго стрыма з фэйсбука, яго затрымалі за ўдзел у акцыі ў Брэсце 10 лютага. Для атрымання паказанняў яго завезлі ў Бярозаўскі РАУС. Супрацоўнікі міліцыі дадаткова паведамілі яму, што яго хочуць апытаць пакуль у якасці сведкі.

Нагадаем, у суботу стала вядома аб двух затрыманых: праваабаронцы "Вясны" Уладзіміра Вялічкіна і актывіста Віталя Казака. Па папярэдней інфармацыі, яны затрыманы нібыта за ўдзел у мінулай пратэстнай акцыі кармлення галубоў у Берасці па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Да суда яны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства