viasna on patreon

Суд над Марынай Золатавай: допыт супрацоўнікаў TUT.BY

2019 2019-02-15T12:10:07+0300 2019-02-15T15:34:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/_mg_4524.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Заводскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнай рэдактаркі TUT.BY, якую вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы. Сёння, 15 лютага, у судзе працягнецца допыт супрацоўнікаў парталу TUT.BY: Ганны Рудэнка, Галіны Уласік і Ганны Калтыгінай.

У першы дзень было агучанае абвінавачванне, дапытаныя прадстаўнікі тэлеграфнага агенцтва БеЛТА. У другі дзень суд пачаў вывучаць пісьмовыя доказы справы. 


Марына Золатава ў судзе.

Падрабязна пра першы дзень судовага паседжання: Суд над Марынай Золатавай: дзень першы

Падрабязна пра другі дзень судовага паседжання: Суд над Марынай Золатавай: дзень другі

Падрабязна пра трэці дзень судовага паседжання: Суд над Марынай Золатавай: дзень трэці 


Першая сведка — рэдактарка TUT.by Ганна Рудэнка

З яе допыта стала вядома, што Рудэнка заплаціла 4776 рублёў шкоды дзяржаўнаму інфармагенцтву БелТА, піша euroradio.fm. А газеце "Рэспубліка" Рудэнка выплаціла шкоду ў памеры 2930 рублёў 16 капеек.

Рудэнка пацвярджае, што заходзіла на платную падпіску БЕЛТА. Яна не памятае, хто даў ёй дадзеныя для ўваходу. Сведка называе лагін, пад якім заходзіла на БЕЛТА — respublika.

Пракурор пытаецца ў Рудэнка, з якой мэтай тая заходзіла на платную стужку.

"З мэтай азнаямлення з інфармацыяй. Гэта не ўваходзіла ў мае службовыя абавязкі, гэта было маё асабістае рашэнне. Галоўнаму рэдактару не было вядома аб выкарыстанні мной пароля".

Па словах сведкі, са жніўня 2018 года (тады пачалося "справа БЕЛТА") па люты 2019-ы TUT.by узяў з адкрытага доступу агенства 9 навін.


Наступная сведка — Галіна Уласік, редакторка аддзела навін

Пракурока Харчэйкіна цікавіцца, якую суму шкоды Уласік заплаціла, быўшая абвінавачваная па гэтай справе, перадае euroradio.fm.

"Каля 17 мільёнаў на старыя. Я не памятаю дакладна. Магу сказаць, што БЕЛТА менш," Рэспубліцы "больш".

Суддзя пытаецца ў сведкі, на якім кампутары яна працавала ў рэдакцыі TUT.by і ці канфіскоўвалі адтуль жорсткі дыск. Уласік кажа, што яе затрымалі а 6-й раніцы і яна не ведае, што канфіскавалі з кампутара.

"Мяне затрымалі 7 жніўня ў 6-й раніцы. Сказалі, што я праходжу па справе як сведка і павінна праехаць на допыт у Следчы камітэт. Я не адмаўляла таго, што заходзіла на платную падпіску. Тады мне сказалі, каб я расказала, што заходзіла па даручэнні кіраўніцтва. я адказала, што ніколі не абмяркоўвала гэтага з Марынай Золатавай. Тады мне было заяўлена, што раз я не іду на кантакт са следствам, то я ўжо не сведка, а падазраваная па справе і мяне вязуць у ІЧУ. Адпусцілі меня 9 жніўня".

У абвінавачванні Галіны Уласік фігуравала не менш як 37 уваходаў у платную стужку БЕЛТА. Яна звярнула ўвагу суда на тое, што большасць уваходаў было з хатняга кампутара.

Уласік дапытаная, зараз у судзе зачытваюць матэрыялы справы.


Пракурорка працягвае агучваць пісьмовыя матэрыялы справы з 24 тома

У 25 томе ўтрымліваюцца пастановы аб прыцягненні ў якасці абвінавачаных па артыкуле 349 КК фігурантаў справы — Дзмітрыя Бобрыка, Кацярыну Панцялееву, Ганну Калтыгіну, Ульяну Бабаед, Ганну Ермачёнок, Галіну Уласік, Ганну Рудэнка і іншых, піша euroradio.fm.

У 27 томе змяшчаецца ў тым ліку інфармацыя аб звальненні Кацярыны Панцялеева з газеты "Рэспубліка", Уладзіслава Кулецкой — з газеты "Звязда", Дзмітрыя Бобрык — з "СБ".

Следчы матываваў адмову ў спыненні крымінальнага пераследу ў дачыненні да Золатавай тым, што яна не ў поўным аб'ёме прызнала віну, пра што стала вядома з 30 тома.


Пасля абеду ў судзе дапытваюць рэдактарку TUT.by Ганну Калтыгіну

Сведка не адмаўляе, што заходзіла на платную падпіску БЕЛТА пад лагінам і паролем газеты "Рэспубліка", перадае euroradio.fm. Калтыгіна распавядае, што перад пачаткам допыту ёй сказалі: "Будзьце добрыя паведаміць, як менавіта маё кіраўніцтва, у прыватнасці Марына Золатава, давала мне ўказанне карыстацца платнай падпіскай". Калтыгіна заплаціла 7044 рубля ў якасці кампенсацыі шкоды БЕЛТА і 3640 рублёў "СБ".

"Тады я напісала дзве заявы: аб тым, што маё кіраўніцтва ніколі не давала мне ніякіх указанняў на гэта; і пра тое, што я выкарыстоўвала доступ", — распавядае Калтыгіна.

У панядзелак з 14:15 запланавана закрытае пасяджэнне з абвяшчэннем дадзеных асабістай перапіскі Калтыгінай, Бабаед, Уласік, Золатавай.

Суд абвясціў перапынак да панядзелка 18 лютага да 10:00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства