Віцебск: Дзяржава вяртае актывісту 735 рублёў штрафу за пікет на #БНР100

2019 2019-02-11T15:59:06+0300 2019-02-11T15:59:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karechuc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Качурэц. Фота vitebskspring.org

Мікола Качурэц. Фота vitebskspring.org

На Дзень Волі - 2018 Мікола Качурэц узняў ля помніку Альгерду ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг, быў затрыманы і аштрафаваны судом Кастрычніцкага раёну на 30 базавых велічыняў (23.4 КаАП і  23.34 КаАП). А 4 лютага 2019 году віцяблянін  атрымаў копію пастановы аб скасаванні справы і касавы чэк – для вяртання грошаў, сплочаных за штраф, піша "Віцебская Вясна".

Копію пастановы аб скасаванні адміністрацыйнай справы, даведку і касавы чэк аб выплачаным штрафе Міколу Качурцу даслаў начальнік АУС Кастрычніцкага раёну Віцебску Сяргей Стэльмах. Каб вярнуць грошы за штраф, раіць звярнуцца з дасланымі дакумэнтамі ў падатковы орган па месцы жыхарства, а для вяртання дзяржпошліны – ў суд. Дадаткова паведамляе, што канфіскаваны ў Качурца 25 сакавіка 2018 году бел-чырвона-белы сцяг “на захоўванні ў АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёну адсутнічае”.

Віцябляніна затрымалі 25 сакавіка, калі ён прыйшоў з бел-чырвона-белым сцягам да помніку Альгерду ў Віцебску. Актывіст правёў ноч у віцебскім ізалятары часовага ўтрымання.  26 сакавіка судзя Кастрычніцкага суду Віцебску Уладзімір Царыкаў прызнаў Міколу Качурца вінаватым у парушэнні заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў (ч.2 арт. 23.34 КаАП) і ў непадпарадкаванні службовай асобе (23.4 КаАП), пакараўшы віцебчука штрафам на суму 30 базавых велічыняў (735 рублёў).

26 сакавіка абласны суд адмяніў рашэнне суда ў парадку нагляду: “выснова суду аб даказанасці вінаватасці Качурца паводле ч. 2 арт. 23.34 КаАП з’яўляецца заўчаснай”.

Асноўныя прэтэнзіі старшыні аблсуду былі выказаныя да зместу пратаколу. Справа была накіраваная на новы разгляд. 27 кастрычніка 2018 году скончыўся тэрмін адміністрацыйнага пакарання,  што, у адпаведнасці з заканадаўствам выключае адміністрацыйны працэс. Паводле пастановы аб скасаванні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Раней у Віцебску яшчэ ніколі не скасоўвалі адміністрацыйныя справы за парушэнне заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Справа Качурца ў гэтым сэнсе – беспрэцэдэнтная.

Мікола Качурэц абяцае, што, вярнуўшы грошы, выплачаныя ім раней у якасці штрафу, будзе дамагацца, каб яму вярнулі і незаконна канфіскаваны бел-чырвона-белы сцяг.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства