Марына Золатава: Я рыхтуюся да суда і гатова да абароны

2019 2019-02-11T11:08:40+0300 2019-02-20T13:11:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zolatava-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Золатава. Фота: "Наша Ніва".

Марына Золатава. Фота: "Наша Ніва".

Суд над галоўнай рэдактаркай Tut.by Марынай Золатавай пачнецца 12 лютага ў памяшканні суда Маскоўскага раёна (пачатак – 10.00).

“Рыхтуюся да суда і гатова да абароны”, – распавяла сайту palitviazni.info Марына Золатава.

Працэс над галоўнай рэдактаркай Tut.by Марынай Золатавай пачнецца 12 лютага. Упершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі будуць судзіць галоўнага рэдактара СМІ па абвінавачванні ў злачынстве, звязаным з прафесійнай дзейнасцю.

Нагадаем, Марына Золатава засталася адзінай абвінавачванай па «справе БелТА», астатнія фігуранты — 14 супрацоўнікаў розных СМІ — былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем да адміністрацыйнай. Акрамя штрафаў журналісты былі абавязаны кампенсаваць прад’яўленую шкоду. Сумы розныя — ад 3 да 17 тысяч рублёў, інфармуе TUT.BY.

Галоўную рэдактарку партала абвінавачваюць па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса (Бяздзейнасць службовай асобы), санкцыя артыкула — ад штрафу і да 5 гадоў пазбаўлення волі.

“Настрой перад судом нармальны, – кажа Марына Золатава. – Хаця ніякіх прагнозаў з нагоды таго, якім будзе канчатковы прысуд, не магу зрабіць. Але я па жыцці аптыміст, таму заўсёды веру ў лепшае. Хаця, паўтаруся, спрагназаваць ход працэса абсалютна немагчыма, і мае чаканні на гэта ніякім чынам паўплываць не могуць. Тым не менш, я рыхтуюся да суда і гатова да абароны” .

Марына Золатава дадае, што на апраўдальны прысуд яна не разлічвае

“Я, натуральна, вялікі аптыміст, але ўвесь мой аптымізм разбіваецца аб статыстыку Вярхоўнага суда, якая сцвярджае, што ў краіне ўсяго 0, 18 працэнтаў апраўдальных прысудаў”, – адзначае яна.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства