Берасце. Гомель. Светлагорск.  Нядзельныя акцыі супраць шкодных прадпрыемстваў Фота

2019 2019-02-11T08:18:23+0300 2019-02-11T08:19:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/berasce-ecalogija-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя супраць будаўніцтва завода АКБ у Берасці. Фота: b-g.by

Акцыя супраць будаўніцтва завода АКБ у Берасці. Фота: b-g.by

У Брэсце 10 лютага адбылося традыцыйнае нядзельнае кармленне галубоў у знак пратэсту супраць будаўніцтва побач з горадам акумулятарнага завода. Пра гэта паведамляе “Брэсцкая газета”.  Па дадзеных праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, на яго выйшлі каля 200 чалавек. Упершыню за год пратэсту пасля кармлення галубоў людзі не разышліся па дамах, а прайшлі па вуліцы Пушкінскай і Савецкай да кінатэатра «Беларусь», дзе нейкі час слухалі выступ вулічнага музыканта. Потым па просьбе тых, хто сабраўся, ён уключыў кавер на песню «Жыць», які лічыцца гімнам пратэстнага руху.

Акцыя супраць будаўніцтва завода АКБ у Берасці. Фота: b-g.by
Акцыя супраць будаўніцтва завода АКБ у Берасці. Фота: b-g.by

Пра затрыманні не паведамляецца. Аднак вядома, што супрацоўнікі міліцыі праверылі дакументы ў вулічнага музыканта.

berasce-ecalogija-3.jpg
Акцыя супраць будаўніцтва завода АКБ у Берасці. Фота: b-g.by

Штотыднёвыя акцыі па кармленні галубоў праходзяць пад пільнай увагай міліцыі. Неаднаразова іх удзельнікаў затрымлівалі і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Даходзіла і да ўмяшання АМАПу.

У Гомелі 10 лютага адбыўся пратэст супраць шуму і смуроду з прадпрыемства «Гомельшпалеры». Па інфармацыі “Радыё Свабода”, фабрыка летась запусціла новую лінію па вытворчасці вінілавых шпалераў. Навакольле накрыла дымам і смуродам. Ужо год жыхары Навабеліцкага раёну «ваююць» супраць заводу. Актывісты ініцыятыўнай групы выйшлі да прахадной філіялу «Гомельшпалеры», адкрытага акцыянэрнага таварыства «ЦБК-Кансалт», у адгазніках і рэспіратарах. Яны трымалі плякаты з патрабаваньнем спыніць «эксперымэнты над людзьмі».

Пратэст супраць вытворчасці вмнмлаывых шпалераў у Гомелі. Фота: Радыё Свабода.
Пратэст супраць вытворчасці вмнмлаывых шпалераў у Гомелі. Фота: Радыё Свабода.

Жыхары Навабеліцы патрабуюць, каб «Гомельшпалеры» усталявалі ачышчальныя збудаванні — печы дапалу.

«Печы дапалу каштуюць дорага. Прадпрыемства эканоміць, атрымлівае прыбыткі, а мы расплачваемся сваім здароўем», — кажа ўдзельніца пратэсту Валянціна Відзенка.

Акцыя супраць будаўніцтва завода беленай цэлюлозы ў Светлагорску. Фота Алены Маслюковай.
Акцыя супраць будаўніцтва завода беленай цэлюлозы ў Светлагорску. Фота Алены Маслюковай.

 Акцыя супраць будаўніцтва завода беленай цэлюлозы ў Светлагорску. Фота Алены Маслюковай.

Актывісты са Светлагорска, якія выступаюць супраць запуску цэлюлоза-кардоннага камбіната і завода беленай цэлюлозы правялі свой невялікі пікет на цэнтральнай плошчы горада. 

"Праблемы экалагічнай бяспекі і парушэнне права чалавека на жыццё ў спрыяльным навакольным асяроддзі ў Беларусі паўстаюць у розных рэгіёнах. Да іх не толькі ўвагу прыцягваць трэба, а і патрабаваць ад уладаў іх кардынальнага выпраўлення!" - лічыць праваабаронца і экалагічны актывіст Алена Маслюкова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства