viasna on patreon

Савету Міністраў: прыцягнуць Шуневіча да дысцыплінарнай адказнасці

2019 2019-02-07T15:48:07+0300 2019-02-20T13:08:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shunevich-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыншот з праграмы тэлеканала ОНТ

Скрыншот з праграмы тэлеканала ОНТ

Пасля таго, як Генеральная пракуратура і Следчы камітэт не ўгледзелі падставаў для правядзення праверкі, дачы прававой ацэнкі гамафобным выказванням міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча і прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці, праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся з заявай у Савет Міністраў.

“Выказванні Ігара Шуневіча, які з’яўляецца службовай асобай, растыражываныя на дзяржаўным тэлеканале, па маім меркаванні  ўяўляюць сабой нішто іншае, як падбухторванне да дыскрымінацыі, варажнечы да грамадзянаў краіны па дыскрымінацыйнай прыкмеце – сэксуальнай арыентацыі, скіраваныя на фарміраванне непрыязні, пачуцця агіды, нянавісці і варожасці да прадстаўнікоў дадзенай сацыяльнай  групы”, - адзаначае ў заяве Валянцін Стэфановіч.

Ён просіць Савет Міністаў прыцягнуць дадзенаю службовую асобу да дысцыплінарнай адказнасці ў сувязі з неналежным выкананнем ім заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, а менавіта “Палажэння аб Міністры Рэспублікі Беларусь”, дзе ў п. 1 зафіксавана, што адной з асноўных задач Міністра з’яўляецца забеспячэнне ў межах сваіх паўнамоцтваў рэалізацыі канстытуцыйных палажэнняў, правоў і інтарэсаў юрыдычных і фізычных асоб.

Нагадаем, Праваабарончы цэнтр “Вясна” за подпісам старшыні Алеся Бяляцкага і юрыста Валянціна Стэфановіча накіравалі заявы ў Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт з тым, каб гэтыя дзяржорганы правялі праверку па факце дыскрымінацыйных выказванняў міністра унутранных спраў Ігара Шуневіча па тэлебачанню.

Гаворка ішла пра інтэрв’ю міністра, у якім ён выказаўся адносна грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, што належаць да супольнасці ЛГБТК+, назваўшы іх “дзіравымі”.

Следчы камітэт без усялякіх лінгвістычных экспертыз вырашыў, што ў выказваннях міністра Шуневіча няма распальвання варожасці.  Мала таго, у сваім адказе СК напісаў, што “чые-небудзь меркаванні, каментарыі падзей, якія адбыліся, не з’яўляюцца падставай для правядзення праверкі ў парадку, устаноўленым КПК”.

Раней на зварот ПЦ "Вясна" адказала Генеральная пракуратура, якая пры вывучэнні зместу інтэрв'ю Ігара Шуневіча тэлеканалу АНТ устанавіла, што міністрам было “выказана асабістае меркаванне па некаторых пытаннях”.


   Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства