FIDH назвала суд над Аюбам Ціціевым абсурдным

2019 2019-02-06T13:17:23+0300 2019-02-06T13:33:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/titiev_banner.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыя з сайта fidh.org

Ілюстрацыя з сайта fidh.org

Міжнародная федэрацыя па правах чалавека (FIDH) выступіла з заявай, якая ілюструе фальсіфікацыі падчас працяглага судовага разбору над чачэнскім праваабаронцам Аюбам Ціціевым.

Міжнародная супольнасць лічыць, што абвінавачванні ў захоўванні наркотыкаў супраць Аюба Ціціева сфабрыкаваныя. Нягледзячы на ​​тое, што справа прыцягнула значную ўвагу дзякуючы таму, што Аюб з'яўляецца міжнародна вядомым (Ціціеў стаў лаўрэатам Праваабарончай прэміі Вацлава Гаўла у 2018 годзе) і паважаным у Чачні праваабаронцам, справа супраць яго бессаромна фальсіфікавалася на ўсіх стадыях расследавання.

Аюб Ціціеў - кіраўнік офіса праваабарончага цэнтра "Мемарыял" у Грозным, які ўзяў на сябе кіраўніцтва цэнтрам пасля забойства яго калегі Наталлі Эсцеміравай. Аюб ужо больш за год знаходзіцца ў следчым ізалятары па сфабрыкаваных абвінавачваннях ў захоўванні наркотыкаў. На сённяшні дзень скончана апытанне сведак, суд вывучае матэрыялы справы. Слуханні праходзяць кожны тыдзень у судзе чачэнскага гарадка Шалі, вынясенне прысуду чакаецца ў бліжэйшыя тыдні. Калі міжнародны ціск на расейскія ўлады не прынясе плёну, Ціціеў рызыкуе атрымаць абвінаваўчы прысуд па злачынстве, якога ён не здзяйсняў, і адправіцца ў турму на тэрмін да 10 гадоў.

На жаль, справа Ціціева з'яўляецца паказальнай сярод шматлікіх выпадкаў пераследу, заснаваных на сфабрыкаваных доказах, што ляжаць у аснове заганнай чачэнскай судовай сістэмы.

Сітуацыя можа пагоршыцца пасля вынясення прысуду. 22 жніўня 2018 года кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў заявіў у сваім звароце да праваахоўнікаў, што "як толькі суд скончыцца, Чачня стане забароненай тэрыторыяй" для праваабаронцаў.

Як дапамагчы:

1. Адпраўце Аюбу ліст падтрымкі
- поштай: 364037, г. Грозны, вул. Кунта-Хаджы Кішыева, д. 2, ФКУ СІЗА-1 УФСІН Расіі па Чачэнскай Рэспубліцы, Ціціеву Аюбу Салманавічу, 1957 г. н.
- праз электронны сэрвіс службы выканання пакаранняў.

2. Падтрымайце фінансава
ПЦ "Мемарыял", дзе працаваў Аюб, каб праваабаронцы працягвалі падтрымліваць свайго арыштаванага супрацоўніка, у тым ліку аплачваць паслугі адвакатаў.

3. Распаўсюдзьце інфармацыю пра справу, выкарыстоўваючы хэштэг #FreeOyub #saveOyub #saveMemorial.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства