Гародня: суды спрабуюць штрафамі заткнуць раты Дзянісаву і Кіркевічу Дапоўнена

2019 2019-02-01T08:17:58+0300 2019-02-01T10:02:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kirkevich-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў.

Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў.

У Гародні зноў судзяць журналіста-фрылансера і вядомага рок-музыку Алеся Дзянісава. Разгляд яго адміністрацыйнай справы адбудзецца 1 лютага ў пятніцу ў судзе Ленінскага раёну Гародні.

Як паведамляе “Гарадзенская Вясна”, пачатак разгляду а 9.00. Пазней стала ведама, што ў гэты ж сама дзень - 1 лютага па аналагічнай адміністрацыйнай справе будуць судзіць і Алеся Кіркевіча

Алеся Дзянісава чарговы раз вінавацяць паводле артыкулу 22.9, частка 2 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). Новая справа датычыць культурніцкага сюжэту на тэлеканале Белсат.

Справу Алеся  Кіркевіча таксама разглядае суд Ленінскага раёна Гародні.  Судзіць будуць за рэпартаж пра гісторыю і турыстычны патэнцыял  гораду.

Дзве адміністрацыйныя справы разглядаюцца адначасова. Працэс вядзе суддзя Руслан Гурын.

Ён абвясціў перапынак на 15 хвілін, каб супрацоўнікі міліцыі змаглі дапрацаваць пратаколы правапарушэння.

Абодва журналісты адмовіліся даваць суду тлумачэнні. 

Дапытваюць сведку – супрацоўніка Гарадзенскага гiсторыка - археалагiчнага музея Івана Лялевіча. Другi сведка Руслан Кулевiч, журналiст, якi таксама фiгуруе у сюжэце Белсату як краязнавец. Ён кажа, што раздаваў мноства iнтэрвiю i не памятае каму i калi іх даваў.

Пастанова: Кiркевiчу - штраф 30 базавых велічынь, Дзянiсаву 30 базавых штрафу.


Прыгадаем  ранейшы незаконны пераслед Алеся Дзянісава за журналісцкую дзейнасць:

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства