Сёння ў Мінску - прэзентацыя "Каменнага сэрца" Паўла Севярынца

2019 2019-01-29T15:37:00+0300 2019-01-29T12:20:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kamennae_serca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 студзеня ў 18.30 на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” адбудзецца прэзентацыя кнігі былога палітвязня, палітыка, грамадскага дзеяча, пісьменніка і журналіста Паўла Севярынца "Каменнае сэрца", што вышла ў серыі "Беларуская турэмная літаратура".

"Каменнае сэрца" – зборнік эсэ, у які ўвайшлі творы, напісаныя за апошнія дваццаць гадоў: кароткія гісторыі з беларускай няволі – "сутак", "хіміі", турмаў – паказваюць сённяшнюю Беларусь знутры. Жыццё ва ўмовах рэжыму, як яно ёсць.

Кніга "Лісты з лесу", фрагменты з якой вы зможаце прачытаць у зборніку, была прызнаная штотыднёвікам "Наша Ніва" найлепшай беларускай кнігай 2007 года, а "Беларуская глыбіня" (у зборніку змешчаны выбраныя главы) – стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча.

Таксама у зборнік "Каменнае сэрца" уключаны шэраг тэкстаў Паўла Севярынца, якія яшчэ не публікаваліся.

Запрашаем усіх прыхільнікаў творчасці Паўла Севярынца, а таксама актыўных грамадзян на прэзентацыю 29 студзеня ў 18.30 па адрасе: г. Мінск, вул. Ложынская, 16, памяшканне 404.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства