У Мінску назвалі лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці 2018” Фота

2019 2019-01-10T20:50:06+0300 2019-01-11T15:01:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/premiya_nda_2018_15.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзясятага студзеня ў Мінску ў прасторы "Корпус" прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”, якую ўжо ў дзясяты раз праводзіць Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый. Журы вызначыла 10 самых важных і яркіх персон, кампаній, ініцыятыў ды падзей за 2018 год.

На гэты раз у шорт-ліст прэміі увайшло 57 прапаноў у 10 намінацыях.

У намінацыі “Лідэр/лідэрка года”, за значны асабісты ўнёсак у развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі ў 2018 годзе пераможцам стаў Павел Белавус – арганізатар святкавання 100-годзя БНР (“Свята незалежнасці”).

Лепшай новай ініцыятывай мінулага года па выніках галасавання журы быў прызнаны Універсітэт імя Ніла Гілевіча.  Ён быў заснаваны ТБМ, каб выправіць ганебную сытуацыю з немагчымасцю атрымаць вышэйшую адукацыю на беларускай мове.

У намінацыі самая значная “Рэгіянальная падзея” з вялікім адрывам атрымала перамогу кампанія супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці.

Прадстаўнік кампаніі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці

У намінацыі “Крэатыў году” перамагла бацькоўская ініцыятыва "Дзеткі-кветкі“, якая ў мінулым годзе правяла грамадскі маніторынг моўнага статусу 106 дзіцячых садкоў у Мінску.

“Талака году” – новая намінацыя прэміі. За найбольш паспяховае далучэнне да грамадскай актыўнасці людзей праз краўдфандынг выйграла пляцоўка “Талака”

Найлепшай медыяактыўнасцю году сталі кароткія ролікі ў сацсетках і перадача "Мова пра мову" Вінцука Вячоркі.

Антыпрэмія “Гарбуз” году ўручаецца за нэгатыўныя дзеянні ў дачыненні да арганізацый грамадзянскай супольнасці ды іх прадстаўнікоў. І сярод шасці “годных” прэтэндэнтаў журы палічыла, што гарбуз мусіць дастацца навінаваму агенцтву БелТА – віноўніку “справы БелТА”.

Найлепшай грамадскай кампаніяй года стала кампанія па адзначэньні 100-годдзя БНР.

Кааліцыйная праца праваабарончых НДА Беларусі пры падрыхтоўцы дакладу для КПЧ ААН была прызнана найлепшым партнерствам году

Дзмітрый Чарных, юрыст Беларускага Хельсінскага камітэту

Журналісткай года стала журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова,  якая прафэсійна асвятляе грамадска-палітычныя тэмы ў Беларусі.


Прэмія “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці” адзначае найбольш значныя і яскравыя падзеі ў жыцці трэцяга сэктару. 23 снежня 2009 году ўпершыню адбылася нефармальная цырымонія ўзнагароджання найбольш выбітных грамадскіх ініцыятыў ды кампаній. Прэмія заснаваная Асамблеяй НДА. Пераможцаў абірае журы, у якое ўваходзяць сябры Рабочай групы, грамадзкія лідэры і экспэрты, пераможцы прэміі мінулых гадоў, журналісты.

У Мінску назвалі лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці 2018”
Прэмія “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці 2018”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства