Справа па абвінавачванні рэдактара TUT.BY Золатавай перададзеная ў Генпракуратуру

2019 2019-01-10T09:12:37+0300 2019-01-10T09:12:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zolatava-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Золатава. Фота: "Наша Ніва".

Марына Золатава. Фота: "Наша Ніва".

Крымінальную справу аб бяздзейнасці службовай асобы ў дачыненні галоўнага рэдактара партала Tut.by Марыны Золатавай перадалі ў Генеральную пракуратуру, паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Крымінальная справа перададзеная пракурору 2 студзеня.

Марына Золатава застаецца апошняй абвінавачанай у «справе БелТА».

Ёй прад’явілі абвінавачаньне паводле ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэксау (бяздзейнасць службовай асобы). Санкцыі артыкула — штраф, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Марына Золатава двойчы падавала хадайніцтва аб спыненні крымінальнана пераследу паслязаканчэння расследавання.

Золатава засталася адзінай абвінавачванай па «справе БЕЛТА», астатнія фігуранты — 14 супрацоўнікаў розных СМІ — былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем да адміністрацыйнай. Акрамя штрафаў, журналісты былі абавязаныя кампенсаваць прад'яўленую ім шкоду. Сумы розныя — ад 3 да 17 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства